Бібліятэка Каталоніі
Бібліятэка Каталоніі (катал.: Biblioteca de Catalunya) — каталонская нацыянальная бібліятэка, знаходзіцца ў Барселоне, нацыянальны бібліяграфічны цэнтр, адказны за збор, захаванне і папулярызацыю каталонскай культурнай спадчыны: дзяржаўнай бібліяграфіі рэгіёну каталонскай экстэрыярыкі. Бібліятэка размешчана на плошчы 8820 м². Яе фонды налічваюць каля трох мільёнаў асобнікаў кніг і іншых матэрыялаў. З 2000 года пачалася аблічбоўка фондаў бібліятэкі. ГісторыяУ 1907 годзе Анрык Прат-дэ-ла-Рыба Сара заснаваў Інстытут каталонскіх даследаванняў, пры ім была адкрыта бібліятэка. У адрозненне ад іншых нацыянальных бібліятэк Еўропы, якія працягвалі традыцыі каралеўскіх бібліятэк, Бібліятэка Каталоніі была створана «з нуля», галоўным чынам дзякуючы падтрымцы нацыянальнай каталонскай буржуазіі. У 1914 годзе, у часы Каталонскай садружнасці, бібліятэка стала адкрытай для шырокай публікі. У той час фонды бібліятэкі размяшчаліся ў будынку дэпутацкага палаца побач з будынкам Жэнералітэта Каталоніі. У 1917 годзе былі створаны аддзелы друкаваных кніг, спецыяльных калекцый і музыкі, у 1923 годзе - эстампаў, гравюр і карт. У 1940 годзе бібліятэка пераехала ў старадаўні будынак шпіталя Санта-Крэу ў Барселоне. У часы дыктатуры Прыма дэ Рыверы і Франка бібліятэка была перайменаваная ў Цэнтральную бібліятэку. Такім чынам іспанскімі ўладамі знішчаліся любыя намёкі на існаванне Каталоніі. У 1981 годзе бібліятэка атрымала статус нацыянальнай. У 1994 годзе былі сфарміраваны 4 вялікія аддзелы бібліятэкі: бібліяграфічны, графікі, фанатэкі і гемератэка (збор перыядычных выданняў). Літаратура
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia