Гродзенскі палац Тызенгаўза
Гродзенскі палац Тызенгаўза — палац А.Тызенгаўза, пабудаваны ў 1760—1770-я гады ў Гродне (архітэктары І. Г. Мёзер, Дж. Сака, мастакі П.Гежыдовіч, А.Грушэцкі). З пачатку 19 стагоддзя быў рэзідэнцыяй губернатара. Разбураны ў 1915 годзе. На паўночны ўсход ад палаца прафесарам Ж. Э. Жыліберам быў створаны Гродзенскі батанічны сад. Будынак![]() Палац быў кампазіцыйным цэнтрам Гарадніцы, галоўным фасадам выходзіў на плошчу і ўтвараў трапецападобны курданёр. Аднапавярховы П-падобны ў плане мураваны будынак быў накрыты высокім вальмавым дахам з невялікамі мансардамі ў цэнтры бакавых крылаў і завяршаўся авальным у плане бельведэрам з купалам і скульптурнай выявай Цэрэры над галоўным уваходам. Аздабленне фасадаў мела элементы стылю ракако, у каларыстычным вырашэнні — спалучэнне зялёнага колеру сцен, белых ляпных дэталей, чырвонай дахоўкі. Парадныя залы былі аздоблены плафонамі з размалёўкай і мармуровымі разнымі камінамі з карскага мармуру. У ансамбль уваходзіў будынак Гродзенскага тэатра Тызенгаўза. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia