Груня Яфімаўна Сухарава
Груня Яфімаўна Сухарава (укр.: Груня Юхимівна Сухарєва; 11 лістапада 1891, Кіеў, Расійская імперыя — 26 красавіка 1981, Масква, РСФСР, СССР) — савецкі псіхіятр, заснавальнік дзіцячай псіхіятрыі ў СССР. Вядомая першым у навуковай літаратуры апісаннем сімптомаў дзіцячага аўтызму (1925)[1][2][3]. Заслужаны дзеяч навукі РСФСР. БіяграфіяНарадзілася 11 лістапада 1891 года ў Кіеве, у сям’і Хаіма Файцялевіча Сухарава (?—1941) і Рахілі Іосіфаўны Сухаравай (?—1951)[4]. У 1915 годзе скончыла Кіеўскі жаночы медыцынскі інстытут, пасля чаго на працягу двух гадоў працавала ўрачом эпідэміялагічнага атрада[5]. З 1917 па 1921 год працавала псіхіятрам у Кіеўскай псіхіятрычнай бальніцы. Працавала ў псіханеўралагічнай клініцы Інстытута аховы здароўя дзяцей і падлеткаў. У 1921 годзе пераехала ў Маскву, дзе арганізавала санаторныя і псіханеўралагічныя лячэбныя ўстановы для дзяцей і падлеткаў. З 1933 па 1935 год загадвае кафедрай псіхіятрыі ў Харкаве. У 1935 годзе абараніла доктарскую дысертацыю. У 1935 годзе стварыла кафедру дзіцячай псіхіятрыі Цэнтральнага інстытута ўдасканалення ўрачоў і ўзначальвала яе да 1965 года. З 1938 па 1969 год — загадчыца клінікі псіхозаў дзіцячага ўзросту Інстытута псіхіятрыі РСФСР (у клініцы працавала да 1979 года). Г. Я. Сухарава шмат гадоў была навуковым кіраўніком псіхіятрычнай бальніцы імя П.П.Кашчанкі. З’яўлялася членам праўлення Усесаюзнага, Усерасійскага і Маскоўскага таварыства неўрапатолагаў і псіхіятраў. Была старшынёй дзіцячай секцыі Маскоўскага таварыства неўрапатолагаў і псіхіятраў. Сканала 26 красавіка 1981 года ў Маскве. Пахавана на Вастракоўскіх могілках[6]. Загадам Дэпартамента аховы здароўя г. Масквы ад 26.03.2015 года № 243 з 18.05.2015 імя Г. Я. Сухаравай было прысвоена Маскоўскаму Навукова-практычнаму цэнтру псіхічнага здароўя дзяцей і падлеткаў (Былая клініка псіхозаў дзіцячага ўзросту). Цэнтр знаходзіцца па адрасе Масква, 5-ы Данскі пр., 21, з’яўляецца вядучым профільнай медыцынскай установай па лячэнні суіцыдальных станаў у дзяцей і падлеткаў да 18 гадоў[7]. Сястра — Марыя Яфімаўна Сухарава (1897—1991), педыятр-інфекцыяніст, доктар медыцынскіх навук (1946), прафесар (1947)[8][9]. Уклад у развіццё савецкай псіхіятрыіНа пачатку XX стагоддзя дзіцячай псіхіятрыі як навукі ў свеце не існавала, а нешматлікія навуковыя працы, прысвечаныя псіхозам дзіцячага ўзросту, засноўваліся, галоўным чынам, на казуістычных назіраннях. Аднак каштоўнасць гэтых навуковых прац (дэ Санктыс, Вейгант, Гелер) складалася ў тым, што яны пацвердзілі магчымасць з’яўлення і развіцця псіхозаў нават у дзяцей ранняга ўзросту, далі імпульс да сістэматычнага вывучэння клінікі псіхозаў дзіцячага ўзросту. Гэтыя даследаванні з 1920-х гадоў былі творча развіты і абагачаны маладым Савецкім псіхіятрам Груняй Сухаравай. Г. Я. Сухарава распрацавала эвалюцыйна-біялагічную канцэпцыю псіхічных захворванняў. Вывучыла ўплыў фактару узроставай рэактыўнасці на клінічныя праявы пры розных псіхічных захворваннях ў дзяцей і падлеткаў. Г. Я. Сухаравай ўпершыню апісаны асобныя назалагічных формы псіхічных захворванняў у дзіцячым і падлеткавым узросце. За 20 гадоў да класічных апісанняў дзіцячага аўтызму Л. Канер і Г. Аспергера апісала падобныя станы. Г. Я. Сухарава высветліла заканамернасці дынамікі шызафрэніі, уплыву на яе вастрыні пачатку і тэмпу развіцця працэсу. Ёю былі ўпершыню вылучаныя тры тыпы плыні шызафрэніі: бесперапыннае млявае, у форме прыступаў і змяшанае. Першы тып плыні яна лічыць больш характэрным для дзіцячага тыпу шызафрэніі, а плынь у форме прыступаў — больш тыповым для пачатку шызафрэніі ў падлеткавым узросце. Г. Я. Сухаравай ўстаноўлена, што тып плыні шызафрэніі ў большай ступені адлюстроўвае асаблівасці яе патагенезу, чым сіндрамальная форма захворвання. Г. Я. Сухарава ўстанавіла заканамернасці ўзаемасувязі паміж тыпам плыні і вядучым псіхапаталагічнымм сіндромам, вывучана ўзроставую эвалюцыю праяў захворвання. Устаноўлена адзінства асноўных заканамернасцяў шызафрэніі ў дзяцей і дарослых пры наяўнасці значных узроставых асаблівасцяў. Г. Я. Сухарава вывучала клінічную карціну псіхозаў у алігафрэннаў. Ёю прапанавана арыгінальная клініка-патогеніная класіфікацыя алігафрэніі. Працы Г. Я. Сухаравай па вывучэнні пагранічных станаў, алігафрэніі, псіхапатыі ў дзяцей і падлеткаў маюць вялікае значэння для дэфекталогіі. Г. Я. Сухарава стварыла навуковую школу дзіцячых псіхіятраў (М. Ш. Урона, В. Н. Мамцава, К. С. Лебядзінская). Асноўныя працы
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia