Шызафрэнія
Шызафрэнія (стар.-грэч.: σχίζω — «раскалываю» + стар.-грэч.: φρήν — «розум, развага», праз ням.: Schizophrenie) — хранічная псіхічная хвароба, якая характарызуецца бесперапынным або прыступападобным цячэннем з парушэннем мыслення, эмоцый і ўспрымання навакольнага свету. Часцей узнікае ва ўзросце да 25 гадоў. Тэрмін шызафрэнія ўпершыню прапанаваў швейцарскі псіхіятр Эйген Блейлер (1911). Вылучаюць 4 асноўныя формы шызафрэніі: параноідная (трызненне, слыхавыя галюцынацыі і інш.), кататанічная (адсутнасць мовы, беспрычыннасць дзеяння, ступар і інш.), гебефрэнічная (пачатак захворвання) і простая (нарастальная страта эмацыянальнасці, жыццёвай актыўнасці і інш.) Адрозніваюць раннюю стадыю шызафрэніі (дэбют), якая змяняецца актыўнай фразай з характэрнымі сімптомамі (галюцынацыі, трызненне і інш.) і стадыю рэмісіі, у час выяўляюццца змены асобы, аўтызм , зніжэнне псіхічнай актыўнасці і інш. Лячэнне псіхафармакатэрапеўтычнае, з выкарыстаннем моцных псіхатропных сродкаў. ![]() no data ≤ 185 185–197 197–207 207–218 218–229 229–240 240–251 251–262 262–273 273–284 284–295 ≥ 295 ЭпідэміялогіяХвароба ахоплівае маладых асоб мужскога полу, як правіла 20-28 год і жанчын 26-32 год. У дзяцей прыкметы хваробы праяўляюцца вельмі рэдка. Справа на карце бачна распраўсюджванне хваробы па свеце. Вядомыя асобы, якія хварэлі на шызафрэніюКрыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia