Грыб-парасонік пярэсты
Грыб-парасон пярэсты, Буйналускоўніца рабая[1] (Macrolepiota procera) — базідыямікотавы грыб сямейства шампіньёнавыя з вялікім, выпуклым пладовым целам, падобны з выгляду на жаночы парасон. Шырока распаўсюджаны від у рэгіёнах з умераным кліматам. Часта растуць паасобку на добра ўвільгатнёных глебах, пашах, агародах, на ўзлесках. Спелыя грыбы могуць дасягаць 40 см у вышыню і ў дыяметры шапачкі. Народныя назвыКапялюх, варона, каўпак, капак, драфа, дропа, шарафаён, купак, ужачкі, вужовікі, вужачкі, вужовы грыб[2], варанок, чапля, фарысон, панчоха, панчошка, мухамор, паганка, шэрая мухамора[3], варона, парасонік[1]. АпісаннеНожка 10—30 см, параўнальна тонкая, полая. Мае вельмі жылістую тэкстуру, што робіць яе неядомай. Дасягае поўнай вышыні перад разгортваннем шапачкі. Паверхня пакрытая канцэнтрычнымі, падобнымі да змяінай скуры лускатымі наростамі, светла-бураватая. Шапачка маладога грыба згорнутая, яйкавіднай формы, аддзеленая ад ножкі кальцом. Па меры вырастання мяжа знікае, пакідаючы мясістае, рухомае кальцо вакол ножкі. Шапачка дарослага грыба амаль пляскатая, 8—30 см[4] у дыяметры, з карычневым навершам у цэнтры, па адчуваннях падобны да скуры. Пласцінкі вольныя, вельмі шырокія, белыя, часам з ледзь заўважным адценнем ружовага колеру. Аддзеленыя ад ножкі кальцом (каларыумам). Споры гладкія, бяз колеру. Мякаць белая, мае прыемны пах. На разломах можа паружавець. Выкарыстанне![]() Грыб вельмі папулярны праз свой вялізны памер, працяглы сезон вырастання і шматпрыдатнасць у кулінарыі. У ежу спажываецца толькі шапачкі свежых грыбоў, якія маюць белыя пласцінкі і мякаць. Грыб-парасон цяжка зблытаць з якім іншым грыбом, асабліва ва Усходняй Еўропе, дзе падобны да яго атрутны ілжэпарасон (лац.: Chlorophyllum molybdites) не сустракаецца. Можа ўжывацца ў ежу сырым. Часта замочваецца ў масле. У краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы гэтыя грыбы звычайна гатуюць як катлеты: абмакаюць у яйкі і сухары і смажаць на алеі ці масле. Падаюць з хлебам[5]. Падобныя відыВарта адрозніваць пярэсты парасон і падобны па выглядзе, але меншага памеру Chlorophyllum rhacodes, які выклікае лёгкую слабасць у некаторых людзей, асабліва пры ўжыванні сырым. Чырванеючы парасон расце ў тых самых мясцінах. Адрозніваецца меншымі памерамі, вострым смакам, пачырваненнем мякаці на пераломах, адсутнасцю лускі на ножцы і вельмі шурпатай шапачкай. Macrolepiota excoriata — таксама ядомы грыб, па памерах звычайна саступае пярэстаму. Сустракаецца значна радзей і мае менш заўважныя выступы на ножцы. Печурыцы маюць карычневыя споры, і пласцінкі дарослых грыбоў не бываюць белымі. Галерэя
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia