Грэкі ва Украіне![]() Грэкі ва Украіне — грэчаская этнічная меншасць, якая пражывае на тэрыторыі Украіны. Паводле перапісу 2001 года ва Украіне пражывае 91500 этнічных грэкаў, з іх 77500 — у Празоўе, Данецкая вобласць. Значныя асяродкі грэкаў скацэнтраваны вакол гарадоў Адэса, Харкаў, Жытомір, Ніжын і Львоў.
Гісторыя рассялення
Грэчаская прысутнасць у чарнаморскім рэгіёне існавала задоўга да Кіеўскай Русі. Грэкі заснавалі калоніі на ўкраінскіх берагах Чорнага мора яшчэ ў 6 стагоддзі да н.э. Грэчаскія калоніі гандлявалі з рознымі старажытнымі народамі вакол Чорнага мора: скіфамі, меётамі, кімерыйцамі, готамі, прота-славянамі. Пасля полаўцаў і мангола-татарскага нашэсця са стэпу на поўнач ад Чарнамор'я грэкі засталіся толькі ў гарадах за межамі Крымскіх гор і на іх паўднёвых схілах. Яны жылі з крымскімі татарамі да заваёвы Крыму Расійскай імперыяй і перасялення грэкаў з Крыма на паўночнае ўзбярэжжа Азоўскага мора царыцай Кацярынай II. Новая тэрыторыя, прызначаная для грэкаў, знаходзілася паміж Марыупалем і Данецкам і ў асноўным прадстаўлена паўднёвай часткай Данецкай вобласці, або так званым Прыазоўем. Разам з грэкамі туды былі заселены ўкраінцы і немцы, а таксама расіяне. Украінцы сяліліся пераважна ў вёсках і часткова ў гарадах вобласці, у адрозненне ад грэкаў, якія аднаўлялі свае гарады і нават давалі ім арыгінальныя крымскія назвы. З гэтага часу большасць грэчаскіх паселішчаў на поўдні Данецкай вобласці насілі назвы населеных пунктаў Крыма. У часы СССР адбылася грэчаская аперацыя НКУС і дэпартацыя пантыйскіх грэкаў у Сібір і казахстанскі стэп. Зрэшты ў 1956 годзе большасць з тых, хто выжыў, вярнуліся назад у свае дамы. У 1980-я і 1990-я гады Грэчаская рэспубліка вітала вяртанне этнічных грэкаў на радзіму і іх значная частка эмігравала. |
Portal di Ensiklopedia Dunia