Гульельма Чардзі
Гульельма Чардзі (Ч’ярдзі) (іт. Guglielmo Ciardi; 13 верасня 1842, Венецыя — 5 кастрычніка 1917, там жа) — італьянскі жывапісец-марыніст і пейзажыст. БіяграфіяНарадзіўся ў Венецыі ў 1842 годзе. Сын аўстрыйскага дзяржаўнага службоўца. З 1861 года навучаўся ў Венецыянскай акадэміі мастацтваў, дзе навучаўся ў Федэрыка Моя і Даменіка Бразаліна. З 1894 года выкладаў у альма матэр. Жыў і працаваў у Венецыі, адкуль рабіў паездкі на эцюды ў іншыя месцы Італіі, у прыватнасці ў Фларэнцыю ў 1868 годзе, дзе пасябраваў з Джавані Коста і групай мастакоў Мак’ялі. Прабыўшы некаторы час у сельскай мясцовасці ў ваколіцах Рыма, затым адправіўся ў Неапаль, дзе пазнаёміўся з Філіпа Паліцы. Пасля вяртання ў Венецыю аднавіў свой рэгулярны ўдзел у выставах Акадэміі мастацтваў. Палотны Чардзі экспанаваліся ім таксама на выставах у Мілане, Турыне, Генуі, Фларэнцыі і Неапалі ў 1870-х — 1880-х гг. Прымаў удзел у Міланскім Трыенале, выставах у Турыне 1898 года і Венецыянскай біенале з 1895 па 1914 г. У 1915 г. быў паралізаваны і памёр праз два гады ў Венецыі. Яго дзеці, Бепэ (1875—1932) і Эма (1879—1933), таксама сталі мастакамі. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia