Ламбарда-Венецыянскае каралеўства
Ламбарда-Венецыянскае каралеўства (ням.: Lombardo-Venezianisches Konigreich) — каралеўства ў Паўночнай Італіі, уладанне Аўстрыйскай імперыі. ГісторыяУтворана ў 1815 годзе па рашэнні Венскага кангрэса 1814—1815 гадоў з паўночна-італьянскіх абласцей Ламбардыя і Венецыя, і склала адну з каронных зямель Аўстрыйскай імперыі. Кіравалася віцэ-каралём як аўстрыйскае ўладанне. У 1859 годзе Аўстрыя пазбавілася Ламбардыі, у 1866 годзе — Венецыі; абедзве вобласці ўвайшлі ў Італьянскае каралеўства. Усякае нацыянальнае імкненне да палітычнай незалежнасці душылася з дапамогай паліцыі, цэнзуры і сістэмы шпіёнства. Абапіраючыся на Ламбарда-Венецыянскае каралеўства, аўстрыйскі ўрад спрабаваў панаваць над усёй Італіяй. Яго дэспатызм выклікаў крайнюю нянавісць ва ўсёй Італіі, у выніку яго мэта — «здушыць якабінскія імкненні італьянцаў і гэтым забяспечыць спакой Італіі» (словы Метэрніха) — не была дасягнута; насупраць, нянавісць да замежнага заваёўніка дала новы імпульс аб'яднальным памкненням. Уся гісторыя Ламбарда-Венецыянскага каралеўства ўяўляе сабой гісторыю змоў, тайных таварыстваў і абурэнняў, якія завяршыліся рэвалюцыяй 1848 года. У 1859 годзе Ламбардыя (акрамя Мантуі і Песк'еры) была саступлена Сардзініі, а за Аўстрыяй засталася толькі Венецыянская вобласць. У 1860 годзе пры ўвядзенні прадстаўнічай сістэмы ў Аўстрыі на Венецыю яна не была распаўсюджана. У 1866 годзе ўся Венецыянская вобласць, з акругамі Ламбардыі, якія яшчэ заставаліся пад аўстрыйскім валадарствам, была саступлена Італіі. Цікавыя фактыАдзіным каралём, якія каранаваўся як кароль Ламбарда-Венецыянскага каралеўства, быў імператар Фердынанд I. Аўстрыйскія віцэ-каралі Ламбарда-Венецыянскага каралеўства
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia