Гурый Іларыёнавіч Барышаў
Гурый Іларыёнавіч Ба́рышаў (30 красавіка 1928, Ташкент — 14 чэрвеня 2001) — беларускі тэатразнавец і мастацтвазнавец. Доктар мастацтвазнаўства, прафесар (1990). Акадэмік Беларускай акадэміі адукацыі (1999). БіяграфіяСкончыў у 1950 годзе Ташкенцкі тэатральны інстытут. Працаваў у 1955—1967 і 1973—1978 гадах у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, у 1961—1967 гадах у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, загадчык кафедры гісторыі мастацтва, мовы і літаратуры, у 1967—1973 гадах у Галоўнай рэдакцыі БелСЭ. 3 1979 года на кафедры беларускай і сусветнай мастацкай культуры факультэта культуралогіі і сацыякультурнай дзейнасці ў Беларускім універсітэце культуры, у 1983—1994 — загадчык кафедры. Навуковая дзейнасцьДаследуе гісторыю і тэорыю беларускага прафесійнага і народнага тэатра, тэатр Беларусі XVIII ст., сцэнаграфію. Аўтар раздзелаў у кнізе «Гісторыя беларускага тэатра» (т. 1, 1983), «Музычны тэатр Беларусі: Дакастрычніцкі перыяд» (1990), «Беларускі народны тэатр батлейка» (1962, з А. Саннікавым) і інш. УзнагародыЛаўрэат прэміі імя К. Крапівы (1994). Творы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia