Гусіна (вёска, Краснінскі раён)
Гусіна[2] (руск.: Гу́сино) — вёска ў Краснінскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Гусінскага сельскага паселішча. У вёсцы размешчана чыгуначная станцыя Гусіна на лініі Смаленск — Орша. ГісторыяВядома з часоў Рэчы Паспалітай пад назвай Гусценіа[крыніца?]. У 1905 г. аб чыгуначнай станцыі Гусіна гаворыцца як аб вялікім перавалачным пункце дроў і лясных матэрыялаў (700 тыс. пудоў)[3]. Да 1917 г. належала да Аршанскага павета Магілёўскай губерні Расійскай імперыі, развівалася як паселішча гандляроў і рамеснікаў пры чыгуначнай станцыі. З 1919 года тэрыторыя ў складзе РСФСР. Паводле перапісу 1923 г. Гусіна — пасёлак гарадскога тыпу Смаленскага павета з насельніцтвам 546 чал., з іх 70 % насельніцтва яўрэйскай нацыянальнасці; рускай — 22 %, беларускай — 6 % і іншых — 2 %[3]. З 1929 г. паселішча ў складзе Краснінскага раёна. У гады Вялікай Айчыннай вайны пад нямецкай акупацыяй з ліпеня 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[4]. У ліпені 1941 г. на поўдзень ад пасёлка савецкая 57-ая танкавая дывізія вяла абарончыя баі ля пераправы цераз Дняпро. У перыяд акупацыі дзейнічала падпольная група[3]. Вядомыя асобы
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia