Гута (прадпрыемства)

Гу́та[1][2] — старая традыцыйная назва прадпрыемства па вырабе шкла; месца, дзе выраблялі шкло і розныя вырабы з яго.

На тэрыторыі Беларусі існуе вялікая колькасць населеных пунктаў, якія называліся Гута або маюць назвы, якія паходзяць ад гэтага слова (Гутка, Гутніца і іншыя[2]). Апроч гэтага, назва таксама шырока пашыраная ва Украіне. Тэрмін захаваўся і ў шэрагу прозвішчаў: Гутнік, гутнікаў і іншых[2].

Выраб шкла на тэрыторыі Беларусі вядомы з XII стагоддзя[1]. У XVI—XVIII стагоддзях існавала каля 70 гутаў[1]. На іх аснове ўтвараліся шкляныя мануфактуры. У канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзя найбольш буйнымі былі Налібоцкая і Урэцкая шкляныя мануфактуры[1].

З развіццём тэхналогіі ў XIX стагоддзі мануфактуры пачалі саступаць месца шклозаводам.

Крыніцы

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya