Гюмры (станцыя)
Гюмры (арм.: Գյումրի) — чыгуначны вузел у аднайменным горадзе, другім па велічыні горадзе Арменіі, на станцыі размешчаны адзін з трох буйных вакзалаў Армянскай чыгункі. ІнфраструктураАд станцыі адыходзяць чатыры галінкі:
У наш час дзеюць усе галінкі, апроч апошняй. Бяздзейнасць галінкі Гюмры — Карс (адзіная неэлектрыфікаваная лінія ў Арменіі, даўжыня якой усяго некалькі кіламетраў) злучана з уведзенай Турцыяй аднабаковай блакадай супраць Арменіі ў 1992 годзе ў сувязі з падтрымкай Азербайджана ў вайне супраць Нагорнага Карабаха. У наш час вядуцца перамовы з нагоды разблакавання мяжы, аднак яны пакуль ніякіх вынікаў не прынеслі. Станцыя з'яўляецца другой па значэнні, пасля Ерэвана. Ёсць чатыры кірункі, з іх ажыццяўляюцца перавозкі па трох. Ёсць лакаматыўнае і вагоннае дэпо. Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia