Гільермі Фігейрэду
Гільермі Фігейрэ́ду (Guilherme Figueiredo; 13 лютага 1915, г. Кампінас, Бразілія — 1997) — бразільскі драматург і пісьменнік. Скончыў універсітэт у Рыа-дэ-Жанейра. ТворчасцьДэбютаваў як тэатральны крытык. Яго п’есы «Герой», «Лісістрата» (абедзве 1943), «Трагічная пантаміма» (1948), «Бог пераначаваў у доме» (1949), «Усеагульная забастоўка» (1950), «Балада для Сатаны» (1957), «Марыя да Понці» (1959) і інш. адметныя алегарычнасцю, міфалагічнымі матывамі, гратэскавасцю сітуацый. Сусветную вядомасць прынесла драма «Ліса і вінаград» (1953), у якой сцвярджаецца права чалавека на свабоду і годнасць. Аўтар раманаў, сатырычнага «Трыццаць гадоў без ландшафту» (1939), псіхалагічнага «Па той бок ракі» (1961), трактата пра драматычнае мастацтва «Ксанф» (1957), вершаў, гумарэсак і інш. На беларускай мове яго п’есу «Ліса і вінаград» першым паставіў Беларускі тэатр імя Я. Купалы (1957, у перакладзе Ю. Гаўрука). Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia