Гілянцы
Гілянцы — народ на поўначы Ірана, асноўнае насельніцтва правінцыі Гілян. Колькасць 3,3 млн чалавек. У горных раёнах вылучаецца этнічная група галешаў. Гавораць на гілянскай мове прыкаспійскай падгрупы паўночна-заходняй групы іранскіх моў, мае заходнія і ўсходнія дыялекты; многія (асабліва моладзь) размаўляюць на фарсі. Вернікі — мусульмане-шыіты. Асноўны традыцыйны занятак — ральнічнае земляробства, у галешаў — паўкачавая жывёлагадоўля. Асноўная культура — заліўны рыс, на схілах гор вырошчваюць пшаніцу, ячмень, кенаф, чай, тытунь, цытрусавыя. Асновая працоўная жывёла — зебу (жывёлу пасуць дзяўчыны, дояць мужчыны). На ўзбярэжжы распаўсюджана рыбалоўства. Гілян — асноўны цэнтр шаўкаводства ў Іране; развіта вытворчасць шкла, дываноў, чаротавых дыванкоў, ткацтва. Жыллё ў асноўным драўлянае, часта палевы або двухпавярховы з адкрытай тэрасай (талар) і балконам. |
Portal di Ensiklopedia Dunia