Ягнобцы

Ягнобцы
Агульная колькасць 13 500
Рэгіёны пражывання Сцяг Таджыкістана Таджыкістан
Мова ягнобская, таджыкская
Рэлігія іслам
Блізкія этнічныя групы асеціны, таджыкі

Ягнобцы (ягн.: яғнобӣ; тадж.: яғноб) — малалікі іранскі народ у Таджыкістане (сярэдняя частка даліна ракі Ягноб, яе прыток Куль, а таксама даліна ракі Варзоб). Адносяцца да інда-міжземнаморскай расы вялікай еўрапеоіднай расы. Гавораць на ягнобскай мове, распаўсюджана таксама таджыкская мова. Вернікі — мусульмане-суніты.

Асноўныя традыцыйныя заняткі — земляробства і скатаводства (буйны і дробны рагаты скот, як транспартная жывёла — асёл). Ва ўмовах натуральнай гаспадаркі былі развіты мужчынскія (ткацтва) і жаночыя (выраб ганчарнага посуду без ганчарнага кола) рамёствы.

Літаратура

  • Народы мира, «Советская энциклопедия», М., 1988 // С.536
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya