Гіпаліт Канстанцін Цеханавецкі
Гіпаліт (Апалін) Канстанцін (Казімір Кшыштаф) Цеханавецкі (польск.: Hipolit (Apolin) Konstanty (Kazimierz Krzysztof) Ciechanowiecki; каля 1666 — 20 мая 1712) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. БіяграфіяПаходзіў з магнацкага роду Цеханавецкіх герба «Дуброва». Нарадзіўся ў сям’і Альбрыхта Канстанціна Цеханавецкага і Ганны Кантакузін уласнага герба. Быў жанаты з Феліцыянай Падбярэскай герба «Газдава», якая нарадзіла: Міхала, Юзафа, Фелікса Нікадзіма, Караля і Канстанцыю, з якіх, верагодна, дажылі да паўналецця толькі Фелікс і Канстанцыя. Староста опсаўскі з 1692 года. Пасол на элекцыйны сойм 1697 года, электар Аўгуста Моцнага і як дэпутат ад Полацкага ваяводства падпісаў pacta conventa Аўгуста Моцнага ў 1697 годзе[2]. Як фактычны браслаўскі харунжы прымаў удзел у Алькеніцкай бітве на баку Алькеніцкай канфедэрацыі. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia