Гірча кменалістая

Гірча кменалістая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Selinum carvifolia (L.) L., 1762

Сінонімы
  • Selinum tenuifolium Salisb.
  • Selinum carvifolia (L.) L.

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  507168
NCBI  223577
EOL  483080
GRIN  t:102142
IPNI  848204-1
TPL  kew-2479118

Гірча́ кменалістая[1][2] (Selinum carvifolia) — від кветкавых травяністых раслін роду Гірча (Selinum) сямейства Парасонавыя (Umbelliferae).

Батанічнае апісанне

Шматгадовая расліна вышынёй 30—100 см. Сцябло баразнаватае, з вузкімі крылатымі рэбрамі, простае або галінастае ў верхняй частцы. Ніжняе і прыкаранёвае лісце шматразова перыста-рассечанае, на доўгіх чарашках. Верхняе лісце больш дробнае, менш рассечанае і амаль сядзячае. Кветкі белыя або чырванаватыя, у складаных парасоніках. Плод — віслаплоднік (пры высыханні распадаецца на дзве палавінкі).

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Арэал і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і Азіі. Заносны від на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі. Расце на ўзлесках, на лугах, берагах вадаёмаў, у хмызняках. Цвіце ў чэрвені—жніўні, насенне выспявае ў верасні.

Ахоўны статус

Гірча кменалістая — даволі рэдкі від. Ахоўваецца на тэрыторыі ўсходняй Фенаскандыі, у Расіі (Рэспубліка Карэлія, Рэспубліка Татарстан, Растоўская, Курганская, Цюменская вобласці), на Украіне (Луганская вобласць)[3].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 120. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. ЭПБ 1983.
  3. Гирча тминолистная — Selinum carvifolia: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya