Гіяцынт (міфалогія)
Гіякі́нф (стар.-грэч.: Ὑάκινθος, таксама Гіяцы́нт) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] сын спартанскага цара Амікла і Дыямеды[2], або сын Эбала[3]. Паводле іншай версіі, сын Піера і Кліо[4], быў каханы Апалонам і Фамірысам, фракійскім спеваком. ![]() Юнак незвычайнай прыгажосці, каханы Апалона (ці Барэя[5]). Калі аднойчы Апалон і Гіякінф спаборнічалі ў кіданні дыска, Зефір з рэўнасці[6], накіраваў кінуты Апалонам дыск у галаву Гіякінфа, і той памёр. На месцы, куды праліліся кроплі крыві Гіякінфа, вырасла цудоўная кветка[7]. У гонар Апалона і Гіякінфа штогод уначы[8] спраўляліся ў Аміклах ля Еўрота, у Лаконіі, трохдзённыя святы Гіякінфіі[9] (Гіякінтыі, Ὑακίνθια), якія існавалі яшчэ ў часы Рымскай імперыі. Фігура Гіякінфа з’яўляецца на самых ранніх манетах з Тарэнта[10]. Каля Тарэнта паказвалі магілу Гіякінфа ці Апалона[11]. Зноскі
Літаратура
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).
|
Portal di Ensiklopedia Dunia