Эфір (міфалогія)
Эфі́р (стар.-грэч.: Αἰθήρ — горнае паветра) у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] — верхні пласт паветра (неба), месцазнаходжанне багоў, а таксама яго увасабленне (персаніфікацыя) — бажаство Эфір. Эфір як частка свету — верхні (горны), найбольш лёгкі (тонкі, разрэджаны), празрысты і прамяністы пласт паветра, верхні пласт неба, якім дыхаюць і жывуць багі. Эфір дасягае вяршыні Алімпа, дзе знаходзяцца алімпійскія багі. Па найбольш папулярнай версіі, бог Эфір быў сынам Эрэба (падземнай Цемры) і Нюкты-Ночы, братам Гемеры (Дня)[2]. Па версіі паэмы «Тытанамахія», Эфір і Гемера былі бацькамі Геі-Зямлі, Урана-Неба[3], Понта (Мора), Акіяна, Тартара. У выкладзе Гігіна, Эфір нарадзіўся ад Хаоса і Імглы[4]. Па іншай версіі, Эфір — бацька Зеўса[5]. Зываецца бацькам вятроў[6]. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia