Дабрамысленскае вадасховішча
Дабрамы́сленскае вадасховішча — вадасховішча ў Беларусі, у Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 10 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Лёзна, каля аграгарадка Дабрамыслі. Створана ў 1962 годзе плацінай на рацэ Чарніца для энергетычных (Дабрамыслінская ГЭС) і рэкрэацыйных мэт. Плошча паверхні 1,16[1] км². Найбольшая глыбіня 6,7 (5[1]) м, сярэдняя 1,9[1] м. Даўжыня 8 км, найбольшая шырыня 0,8 км. Аб’ём вады 2,25 млн м³. Плошча вадазбору 700 км². На вадазборы вадасховішча знаходзіцца возера Буёўскае. На беразе вадасховішча размешчана база адпачынку «Энергетык», паляўніча-рыбалоўная[2] база. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia