Чарніца (рака)
Чарні́ца — рака ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі і Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Лучоса. Даўжыня ракі складае 74 км, у тым ліку, у межах Беларусі 60 км. Плошча вадазбору 775 км², сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км. Вадазбор у межах Віцебскага ўзвышша. Густата рачной сеткі 0,48 км/км². Выток Чарніцы знаходзіцца ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці за 1 км на поўдзень ад вёскі Волкі[2] (руск.: Волки). Даліна Чарніцы ў вярхоўі слабавыразная, ніжэй трапецападобная. Шырыня даліны ад 100 да 400 метраў. Пойма ракі пераважна двухбаковая, шырынёй 100—300 м. Рэчышча шырынёй 5—10 метраў, слабазвілістае. Берагі вышынёй 1—1,5 м у верхнім, 2—3 м у сярэднім і да 7—9 метраў у ніжнім цячэнні. Асноўныя прытокі: Ціхута, Заальшанка, Мошна. На рацэ вадасховішча і Дабрамыслінская ГЭС. Таксама рака выкарыстоўваецца ў якасці прыёмніка меліярацыйных сістэм. Уздоўж ракі знаходзяцца вёскі Дуброўка, Дразды, Пушкі, Дабрамыслі і інш. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia