Давыд Фёдаравіч Тухманаў
Давыд Фёдаравіч Тухманаў (руск.: Дави́д Фёдорович Тухма́нов; нар. 20 ліпеня 1940, Масква, РСФСР) — савецкі і расійскі кампазітар, піяніст; народны артыст Расійскай Федэрацыі (2000), лаўрэат дзвюх Дзяржаўных прэмій Расійскай Федэрацыі (2003, 2020) і прэміі Ленінскага камсамола (1977). Працаваць у жанры песні пачаў у 1960-я гады. Першая пласцінка, якая выйшла на фірме «Мелодыя» ў 1965 годзе, пазначала Тухманава як аранжыроўшчыка да песень Булата Акуджавы і Юрыя Візбара. Свой першы эстрадны хіт «Апошняя электрычка» (аўтар слоў — Міхал Ножкін) напісаў у 1964 годзе. У 1966 годзе ў радыёперадачы «З добрай раніцай!» яе выканаў спявак Уладзімір Макараў, адкрыўшы дарогу песням Тухманава на тэлебачанне. Пазней перайшоў да напісання цыкла патрыятычных песень, з якіх вядомымі зрабіліся «Я люблю цябе, Расія», «Мой адрас — Савецкі Саюз», «Мы — вялікая сям’я» і іншыя. У 1968 годзе паэт Анегін Гаджыкасімаў напісаў на мелодыю Тухманава «Усходнюю песню». Пасля з’яўлення на Усесаюзным радыё ў перадачы «З добрай раніцай!», песня зрабіла знакамітым у СССР яе першага выканаўцы — Валерыя Абадзінскага, з якім Тухманаў супрацоўнічаў да 1974 года. У 1972 годзе быў удастоены Прэміі Маскоўскага камсамола за песні грамадзянскай тэмы — «Дзень без стрэлу», «Зямля чорная» і іншыя. У 1972 годзе быў выпушчаны першы аўтарскі дыск «Як выдатны свет», у якім Тухманаў упершыню аб’яднаў песні ў адзін альбом, дзе гучалі галасы новых выканаўцаў — А. Градскага, Леаніда Бергера, Н. Бродскай, Г. Нянашавай. Атрымалася кружэлка, аб’яднаная па прынцыпе сюіты, іншымі словамі, з выразна выбудаванай канцэпцыяй. Сам Тухманаў пазней заяўляў, што ўсе яго пласцінкі — гэта эксперыменты над музыкай у імкненні стварыць нешта новае, незвычайнае, а прынцып сюітнасці быў запазычаны ў The Beatles, асабліва з канвы альбома Sgt. Pepper’s Lonely Hearts Club Band. Зноскі
Літаратура
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia