Заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі (1997). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РФ (1999). Народны артыст Расійскай Федэрацыі (1999). Народны артыст Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі (2014). Мастацкі кіраўнік тэатра «Градскі Хол» (2014—2021).
Біяграфія
Нарадзіўся 3 лістапада 1949 года ў Капейску.
Бацька — Барыс Абрамавіч Фрадкін (1926)[5][6][7][8], інжынер-механік. Вялікі ўплыў на развіццё будучага музыканта аказала яго маці, выпускніца ДІТМа Тамара Паўлаўна Градская[5][9], якая памерла, калі яму было 14 гадоў. У 1957 годзе сям’я вярнулася ў Маскву. Некалькі гадоў жыў у бабулі ў сяле Растаргуева Ленінскага раёна Маскоўскай вобласці.
Кар’ера
Заснавальнік трэцяга па часе стварэння (пасля «Братоў» і «Сокала») расійскага рок-гурта «Славяне» (1965), аднак найбольшую папулярнасць яму прынёс гурт «Скамарохі» (1966). Таксама прымаў удзел у гуртах: «Лос Панчос», «Скіфы», калектыве польскіх студэнтаў МДУ «Тараканы»[10], у складзе якіх выконваў песні Элвіса Прэслі і твіст Арно Бабаджаняна «Песня пра Маскву».
На пачатку 1970-х режысёр Андрон Міхалкоў-Канчалоўскі пачынаў сваю працу над фільмам «Раманс пра закаханых». Кампазітарам фільма павінен быў стаць Мурад Кажлаеў, але ён адмовіўся. Тады Аркадзь Пятроў прапанаваў кандыдатуру Градскага. Градскі ў гэтым фільме не толькі пісаў музыку, а і выконваў вакальныя партыі. Фільм меў значны поспех і прынёс папулярнасць аўтару музыкі да фільма. Музычны часопіс «Billboard» аб’явіў Градскага «Зоркай года» (1974) «за выдатны ўнёсак у сусветную музыку»[9].
Пазіцыянуе сябе як маргінал, да саратнікаў па цэху патрабавальны, журналістаў не шануе (па запэўненні Яўгена Додалева, менавіта Градскі запусціў у СМІ слова «журналюга»[11][12][13]).
Прымаў удзел у альбоме-трыб’юце гурта «Машына часу» «Машынапіс», дзе заспяваў песні «Мой сябар (лепш за ўсіх іграе блюз)» і «Снег».
Голас Градскага — сярэдні па тэмбру між тэнарам-альціна і характэрным тэнарам.
Сям’я
Дзядька — Барыс Паўлавіч Градскі — брат маці, саліст ансамбля Ігара Маісеева.
Дваюрадная сястра — Наталля Градская.
Аляксандр Градскі быў жанаты тройчы.
Першая жонка — Наталля. Свой першы шлюб называе «маладзёжным учынкам»[11].
Другая — Анастасія Вярцінская (актрыса). Былі ў шлюбе з 1976 па 1980 гады, хоць развяліся яшчэ ў 1978 годзе[14].
Трэцяя жонка — Вольга Сямёнаўна Градская (былі ў шлюбе з 1980 па 2003 год). У Градскага двое дзяцей ад трэцяга шлюбу:
сын Даніла Градскі — (30 сакавіка 1981), бізнесмен;
дачка Марыя Градская (14 студзеня 1986)[14]; скончыла МДУ.
Пачынаючы з 2003 года[15] цывільная жонка Марына Каташанка (1980 года нараджэння, у 2003 годзе — студэнтка УДІК)[16].