Давід Дыоп (пісьменнік)
Давід Дыоп (нар. 24 лютага 1966, Парыж) — французскі пісьменнік і акадэмік, спецыяліст па літаратуры XVIII стагоддзя. Узнагароджаны Ганкураўскай прэміяй ліцэістаў у 2018 годзе і Міжнароднай Букераўскай прэміяй у 2021 годзе за раман «Уначы ўся кроў — чорная».[1] БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і францужанкі і сенегальца[2][3]. З пяцігадовага ўзросту жыў у Дакары, правёў большую частку дзяцінства ў Сенегале. Пасля сканчэння сярэдняй школы, 18-гадовым вярнуўся вучыцца ў Францыю[4][5]. Дыоп атрымаў доктарскую ступень у ўніверсітэце Сарбоны за даследаванні французскай літаратуры XVIII стагоддзя[6]. У кастрычніку 2021 года выйшла кніга Давіда Дыопа La Porte du voyage sans retour (Брама беззваротнага падарожжа). Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia