Міжнародная Букераўская прэмія
Міжнародная Букераўская прэмія (англ.: Man Booker International Prize) — міжнародная літаратурная прэмія, створаная ў 2005 годзе як дадатак да Букераўскай прэміі. Прэмія ўручаецца за літаратурны твор, перакладзены на англійскую мову і выдадзены ў Вялікабрытаніі. Памер прэміі — 50 000 фунтаў стэрлінгаў, якія дзеляцца пароўну паміж аўтарам і перакладчыкам кнігі. ГісторыяПрэмія была заснавана ў 2005 годзе і да 2015 года ўручалася раз у два гады аўтару, які пісаў на любой мове пры наяўнасці англійскага перакладу. Прэмія ўручалася не за твор, а за агульны ўклад аўтара ў міжнародную мастацкую літаратуру. Памер прэміі складаў 60 000 фунтаў стэрлінгаў.[2] З 2016 года прэмія ўручаецца за твор, перакладзены на англійскую мову і выдадзены ў Вялікабрытаніі. Памер прэміі — 50 000 фунтаў стэрлінгаў, якія, каб падкрэсліць важнасць перакладу, дзеляцца пароўну паміж аўтарам і перакладчыкам кнігі. На ўдзел маюць права як раманы, так і зборнікі кароткіх апавяданняў. Кожны аўтар і перакладчык, які трапіў у шорт-ліст, атрымлівае 1 000 фунтаў стэрлінгаў.[3] Лаўрэаты
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia