Даміян Васілевіч Шыбнёў
Даміян Васілевіч Шыбнёў (1881, Марыупаль, Расійская імперыя — 1930, Керч, УССР) — расійскі мастак-жывапісец, вучань Паўла Чысцякова і Іллі Рэпіна. Пачынальнік вялікай мастацкай дынастыі — бацька мастака Анатоля Шыбнёва, дзед мастака Яўгена Шыбнёва, прадзед мастака Аляксандра Шыбнёва[1]. БіяграфіяНарадзіўся ў Марыупалі у сям'і купца 2-й гільдыі. У 1889 годзе паступіў у Марыупальскуя Аляксандраўскую гімназію, якую скончыў у 1897. Па заканчэнні гімназіі паступіў у мастацкае вучылішча Адэскага таварыства прыгожых мастацтваў, якое скончыў у 1903 годзе. Яго выкладчыкамі былі Д. Крайнеў, А. Іярыні, К. Кастандзі, Г. Ладыжэнскі. У 1910 скончыў Вышэйшае мастацкае вучылішча пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў у Пецярбургу. Настаўнікамі яго былі Павел Чысцякоў і Ілья Рэпін. У 1906 годзе здзейсніў паездку ў Парыж для знаёмства з творамі імпрэсіяністаў. У 1911 годзе, пасля заканчэння вучобы ў Пецярбургу, па стане здароўя быў змушаны пасяліцца ў Керчы, дзе працаваў дырэктарам карціннай галерэі пры археалагічным музеі, выкладаў у гімназіі. Работы захоўваюцца ў дзяржаўных калекцыях Керчы, Феадосіі, Саратава, Алматы, музеі-кватэры Ісака Бродскага ў Пецярбургу, прыватных зборах. Сучасныя мастацкія крытыкі апісваюць творчасць Даміяна Шыбнёва як
Галерэя
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia