Анатоль Даміянавіч Шыбнёў
Анатоль Даміянавіч (Дзям’янавіч) Шыбнёў (11 (24) снежня 1907, Пецярбург — 19 сакавіка 1990, Мінск) — беларускі савецкі мастак-жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1963). Сын мастака Даміяна Шыбнёва, бацька мастака Яўгена Шыбнёва[1]. БіяграфіяЗ 1929 па 1934 г. вучыўся ў Адэскім мастацкім інстытуце. У 1940 годзе скончыў Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна ў Ленінградзе. Настаўнікамі яго былі Ісак Бродскі, Уладзімір Сяроў, Васіль Мяшкоў , Аляксандр Любімаў . Па заканчэнні быў накіраваны на працу ў Брэст. У 1941 годзе знаходзіўся ў нямецкім палоне. З 1944 года стала жыў і працаваў у Мінску. У 1945 годзе ўступіў у Саюз мастакоў БССР. Удзельнік мастацкіх выставак з 1936 года. ТворчасцьПрацаваў пераважна ў галіне станковага жывапісу ў жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе Беларускага саюза мастакоў. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia