Даная (карціна Тыцыяна, 1553—1554)
«Даная» (італ.: Danae; 1553—1554) — карціна Тыцыяна. СюжэтПаводле грэчаскай міфалогіі, Акрызій, цар Аргаса, даведаўся ад аракула, што яго чакае смерць ад рукі сына ўласнай дачкі Данаі. Каб пазбегнуць гэтага ён загадаў пасадзіць Данаю ў вязніцу. Бог Зеўс, убачыўшы Данаю, захапіўся яе прыгажосцю і пракраўся да яе ў выглядзе залатога дажджу праз адтуліну ў даху. Ад яго Даная нарадзіла сына Персея, якога па загадзе цара пасадзілі разам з маці ў скрыню і кінулі ў мора. Гісторыя стварэнняТыцыян напісаў для Філіпа II серыю палотнаў на сюжэты старажытнагрэчаскай міфалогіі. З 1554 па 1562 ён стварыў сем палотнаў прысвечаных гэтай тэме па «Метамарфозам» Авідзія: «Даная», «Венера і Адоніс», «Дыяна і Актэон», «Смерць Актэона» «Дыяна і Каліста», «Персей і Андрамеда» і «Выкраданне Еўропы». ![]() Гл. таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia