Даніла Кірэевіч Сукачоў
Даніла Кірэевіч Сукачо́ў[4][5] (27 сакавіка 1901 — 15 мая 1973) — адзін з арганізатараў партызанскага руху і антыфашысцкага падполля на тэрыторыі Беластоцкай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну. БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Семукачы (сучасны аграгарадок у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). З кастрычніка 1918 года[6] ў Чырвонай Арміі, удзельнік Грамадзянскай вайны. З 1924 года на савецкай і гаспадарчай рабоце. Член УКП(б) з 1926 года. У 1935 годзе скончыў Вышэйшую камуністычную сельскагаспадарчую школу Беларусі імя У. І. Леніна ў Мінску. З лістапада 1939 года займаў пасаду старшыні Ядвабнаўскага раённага выканаўчага камітэта ў Беластоцкай вобласці[5]. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны з верасня[5] 1941 года Д. К. Сукачоў у Чырвонай Арміі, з сакавіка[5] 1943 года — у тыле ворага. З 27 чэрвеня[5] 1943 года — член Беластоцкага падпольнага абласнога камітэта КП(б)Б, з 28[5] (27[7]) лістапада 1943 года па 25 студзеня[7] 1944 года — старшыня камітэта Беластоцкай абласной антыфашысцкай арганізацыі. Дэмабілізаваўся ў красавіку 1944 года[6]. З 1944 года Д. К. Сукачоў на савецкай рабоце. У 1947—1957 гадах — старшыня Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта. Памёр Даніла Кірэевіч Сукачоў 15 мая 1973 года[4][5][7]. Узнагароды
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia