Даніл Сцяфанавіч Канапасевіч
Даніл Сцяфанавіч Канапасевіч (1832 с. Дарогі, Бабруйскі павет, Мінская губерня — 23 мая 1863, в. Багушэвічы, Ігуменскі павет, Мінская губерня), праваслаўны святар, забіты паўстанцамі падчас паўстання 1863—1864 гадоў. БіяграфіяДзед Гаўрыла і бацька Сцяфан былі святарамі. У 1849 скончыў Слуцкае духоўнае вучылішча, у 1855 — Мінскую духоўную семінарыю. 19 лютага 1856 годзе ажаніўся з дачкой святара горада Дзісна Віленскай губерні Аленай Іванаўнай Турцэвіч. 22 красавіка 1856 ўзведзены ў сан дыякана, праз тыдзень, 29 красавіка — у сан іерэя. Быў прызначаны на прыход у в. Багушэвічы Ігуменскага ўезда Мінскай губерні. Перад пачаткам паўстання яго царква нечакана згарэла ў той жа час, калі было скончана будаўніцтва каменнага касцёла. Пасля пачатку паўстання падтрымліваў стварэнне сялянскіх атрадаў самаабароны і арганізацыю начных дазораў. На прапанову дзеля бяспекі часова пакінуць вёску адказаў адмоўна. У сэрэдзіне красавіка 1863 года ў акруге з’явіліся атрад паўстанцаў пад кіраўніцтвам Баляслава Свентаржэцкага — мясцовага памешчыка, які прыбыў з-за мяжы, і Станіслава Ляскоўскага. Маючы асведаміцелей у асобе ігуменскага іспраўніка Сушчынскага і валаснога пісара Рагальскага, паўстанцы некаторы час здолелі ўхіляцца ад сустрэч з рускім войскам, а таксама ведалі аб адмоўным стаўленні да паўстання Канапасевіча і праваслаўных жыхароў яго вёскі. 29 красавіка — 3 мая адбыліся сутычкі паміж паўстанцамі і ўрадавымі войскамі, у якіх бралі ўдзел і сяляне, якія, нават, здолелі захапіць некалькіх паўстанцаў у палон. Па адной версіі — Канапасевіч падтрымліваў сялянскую барацьбу і адпяваў рускіх загінуўшых, аб чым было паведамлена Ляскоўскаму і ён разам з членамі свайго штаба прыгаварыў айца Даніла забіць. Па некаторых звестках, Даніл Канапасевіч быў папярэджаны аб пагрозе ананімнай запіскай. Упраўляючы маёнткам Маліноўскі і жонка Канапасевіча зноў раілі яму часова з’ехаць у Бабруйск, але святар стала адмаўлялся. Па другой версіі — за тое, што «парваў адозву рэвалюцыйнага камітэта, у якой была абяцана сялянам зямля, калі яны далучацца да мяцяжу». Перад гэтым ён знайшоў на сваім стале запіску мяцежнікаў такога зместу: «Отец Конапасевич! Твои укоры слишком жестоки, и потому будь уверен, что ты останешься жить только тогда, когда ни одного из нас не останется в живых». Ёсць і такія звесткі: «Повешен повстанцами за агитацию крестьян помогать войскам в поимке повстанцев и жестокое обращение с пленными повстанцами». Працуючы над раманам «Каласы пад сярпом тваім», Уладзімір Караткевіч адшукаў у архівах наступнае: «…У 20 вёрстах ад Ігумена, ля вёскі Юравічы, … былі захоплены палонныя. Пачалася расправа. Адзін з параненых паўстанцаў прасіў піць, і тады поп Канапасевіч, грунтуючыся, відаць, на вучэнні аб хрысціянскай літасці, насыпаў яму ў рот пяску. Пазней гэтага папа паўстанцы павесілі на перакладзіне ўласных варот, чым далі афіцыйнай прэсе падставу крычаць аб злачынствах.»[1] Для забойства святара Ляскоўскім быў накіраваны ў Багушэвічы атрад у 40 чалавек на чале з Альбінам Цяльшэўскім. Прыбыўшы ў вёску, палякі акружылі хату айца Даніла і выклікалі яго на двор. Заперэўшы ў кухне хаты жонку і сына Канапасевіча, паўстанцы выцягнулі яго на сярэдзіну двара. Цяльшэўскі зачытаў яму бумагу з абвінавачваннямі і загадаў павесіць. Міхайлоўскі і Падалецкі схапілі Канапасевіча за валасы, Міхайлоўскі накінуў яму на шыю вяроўку, а Булынка ўлез на вароты і прывязаў яе там[2]. Паўстанцы забаранілі здымаць цела святара, каб яно вісела даўжэй на застрашэнне ўсім рускім, якія супрацівяцца «польскай справе». Толькі пасля ад’езду цела было знята[3] Пахаваны айцец Даніл пры фундаменце сваёй згарэўшай царквы. У краі пачаўся пераслед паўстанцкіх атрадаў. У сярэдзіне чэрвеня былі пайманы ўдзельнікі забойства айца Даніла: шляхцічы Альбін Цяльшэўскі, Уладзіслаў Баратынскі, Баляслаў Акуліч, а таксама Якаў Саковіч і Аляксандр Падалецкі. Іх судзіў ваенна-палявы суд 119-га Каломенскага пяхотнага палка. Цяльшэўскі на судзе сцвярждаў, што вымушаны быў прыняць удзел у забойстве пад пагрозай смерці з боку Ляскоўскага, што прыехаў у вёску, калі Канапасевіч ужо быў пайманы, хаця сам прывёў «паляўнічых» да яго хаты[4], а таксама заявіў, што адной з галоўных прычын забойства было тое, што айцец Даніл быццам бы жорстка абыйшоўся з нейкім «раненым Рудзінскім»[5]. Пры гэтым ніякіях падрабязнасцей у чым менавіта гэта выражалася, ён не ўказаў. Іншыя арыштаваныя не падзцвердзілі словы Цяльшэўскага. ![]() Цяльшэўскага, Акуліча, Саковіча і Падалецкага суд прыгаварыў да растрэлу, Баратынскага — да 20 гадоў катаргі. Цяльшэўскаму, Саковічу і Падалецкаму растрэл быў заменены павешаннем. Яны былі павешаны публічна ў Багушэвічах на двары былого маёнтка Свянтаржэцкага. У 1999 годзе магіла і помнік айца Даніла былі адноўленыя і асвечаныя[6]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia