Каласы пад сярпом тваім
«Каласы пад сярпом тваім» — гістарычны раман Уладзіміра Караткевіча. Адзін з найбольш значных для беларускай літаратуры твораў. У гэтай кнізе, якую многія называюць галоўнай у творчасці пісьменніка, узноўлена шырокая панарама жыцця народа, перададзена атмасфера ў грамадстве напярэдадні паўстання 1863 года. Падзеі рамана адбываюцца пераважна ў 1850—1861 гадах, тым не менш пісьменніку ўдалося пры дапамозе ўласных разважанняў і выказванняў герояў ахапіць у ім падзеі амаль стагоддзя і агулам асэнсаваць лёс Беларусі ў гістарычным кантэксце. Аўтару ўдалося адзначыць прычыны паўстання і яго асаблівасці. Караткевіч паказаў, што яно мела нацыянальна-вызваленчы характар[1][удакладніць: камент.]. Гісторыя твору![]() Упершыню надрукаваны ў часопісе «Полымя» ў 1965 годзе ў № 2-6. Асобным выданнем — у 1968 годзе ў Мінску. Паводле задумы раман меў змяшчаць 3 часткі: «Усход (Сяйва дня)», «Брань» і «Вараннё (Галгофа)». У першай частцы аўтар збіраўся паказаць пярэдадне паўстання 1863—1864 гадоў, у другой — само паўстанне, а ў трэцяй — яго разгром. Але першая кніга была выдадзена пад назваю «Выйсце Крыніц» і пры выданні падзелена на дзве. Другая кніга выйшла пад назвай «Сякера пры дрэве». Мае прысвячэнне «Маёй маці. Кожнай беларускай маці, — прысвячаю» і біблейскі эпіграф з Матфея. З другой кнігі было напісана толькі 2 раздзелы, якія пры жыцці пісьменніка не друкаваліся. Першы надрукаваны ў часопісе «Полымя», 1989, № 1. Другая кніга мае эпіграф з паслання Святога Паўла да эфесцаў. Пісьменнік збіраўся скончыць твор, пра што сведчаць дзённікавыя запісы. Мастацкія асаблівасці![]() Раман апісвае станаўленне беларускай нацыі, паказваючы тры пакаленні шляхецкай сям’і Загорскіх. Галоўным героем ёсць Алесь Загорскі, чыё станаўленне і развіццё апісваецца ад 11 да 20 гадоў. Таксама апісаны высакародныя сем’і Раўбічаў і Клейнаў, памешчыкі Кроер, Таркайлы і іншыя, сялянская сям’я Кагутоў, паўстанцы Чорны Война і Корчак, сябры Алеся з Віленскай гімназіі і Пецярбургскага ўніверсітэта: Кастусь і Віктар Каліноўскія, Усяслаў Грыма, Мсціслаў Маеўскі ды іншыя. З гістарычных персанажаў прысутнічаюць, акрамя Кастуся і Віктара Каліноўскіх, Ізмаіл Сразнеўскі, Тарас Шаўчэнка, Пётр Валуеў, з падзей: дзейнасць «Агула», адмена прыгоннага права і іншыя. Раман змяшчае апісанні беларускіх абрадаў, звычаяў, шмат фальклорнага матэрыялу, у прыватнасці легенда аб белым жарабяці становіцца сімвалічным лейтматывам твора. Матэрыял прадстаўлены ў храналагічнай паслядоўнасці з нешматлікімі часовымі зваротамі (успамінамі герояў ці гісторыямі іх жыцця). Таксама ў кампазіцыі рамана прысутнічаюць тры фрагменты мэтанаратыўнага характару і вершы, якія складае галоўны герой. ГероіЗагорскіяАлесь Загорскі — галоўны герой рамана. На пачатку рамана яму 11 гадоў і апісваецца ён так:
Паходзіць з багатага княжацкага роду Загорскіх, але па шляхецкай традыцыі дзядзькавання з 4 год выховаўся ў сялянскай сям'і, што моцна паўплывала на яго светапогляд. У 11 год вярнуўся у сям'ю, атрымаў класічную для дваран хатнюю адукацыю: вывучыў нямецкую, французскую, рускую мовы. Сябраваў з Кастусём Каліноўскім. Вучыўся ў Віленскай гімназіі, а потым у Пецярбургскім універсітэце. Пан Юры — бацька Алеся. Пані Антаніда — маці Алеся. Вацлаў — малодшы брат Алеся, год. Па загаду дзеда Вежы быў ахрышчаны ў касцёле, бо звычайна прадстаўнікі двух канфесій сварацца, таму ён палічыў добрай ідэяй, што два браты будуць розных вер. Вежа — дзед Алеся
КагутыСям'я, якая выхоўвала Алеся. Прыгонныя Загорскіх, але потым атрымалі волю па просьбе Алеся. Міхал — бацька, Стафан — старэйшы сын, 17 год. Павал Кагут — сябра Алеся, аднаго з ім узросту. Кандрат і Андрэй — блізнюкі, 15 год. Юрась Кагут — хлопчык, 8 год Янька Кагут — дзяўчынка, 6 год Дзед Марыля — маці. РаўбічыМайка (Міхаліна) — каханая Алеся. Яны пазнаёміліся на ягоным першым балі. Франс — брат Майкі. Пан Яраш — бацька Майкі. ПеракладыРаман «Каласы пад сярпом тваім» неаднаразова перакладаўся на ўкраінскую і рускую мовы.[2] Пераклады на ўкраінскую
Цікавы фактРаман «Каласы пад сярпом тваім» — адзіная кніга, якая была надрукаваная ў Беларусі шрыфтам Брайля.[3] Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia