Данііл Акімавіч Сібілеў
Данііл Акімавіч Сібілеў (1819 — не раней за 1901) — беларускі і расійскі медык і арганізатар аховы здароўя. Першы дырэктар Гродзенскай школы павітух[1]. БіяграфіяНарадзіўся ў 1819 годзе ў Харкаўскай[1] або Чарнігаўскай[2] губерні. На казённы кошт у 1843 годзе скончыў Харкаўскі ўніверсітэт[2]. Знаходзіўся на службе ў Дынабургскім ваенным шпіталі[1]. Пасля дэмабілізацыі займаўся прыватнай практыкай у Ваўкавыску[1]. У 1872 годзе пыў запрошаны на дзяржаўную службу і прызначаны старшым урачом Гродзенскай акруговай лячэбніцы. За праяўленую стараннасць па службе ў 1877 годзе быў павышаны на пасадзе і прызначаны памочнікам гродзенскага губернскага ўрачэбнага інспектара[1]. Прыклаў вялікія намаганні для стварэння ў Гродне школы павітух. Дзякуючы яго працы была створана матэрыяльная база і распрацаваны навучальныя праграмы. Гэта дазволіла адкрыць школу 1 кастрычніка 1876 года[3]. З 1885 па 1888 год у Астрахані на пасадзе губернскага ўрачэбнага інспектара[2][4]. Узнагароды
АдрасыУ Гродне на 1885 год жыў на Дравяной вуліцы ва ўласным доме № 12[5]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia