Маларасійскае ваеннае губернатарстваМаларасійскае ваеннае губернатарства (1801—1835); Чарнігаўскае, Палтаўскае і Харкаўскае генерал-губернатарства (1835—1856) — генерал-губернатарствы Расійскай Імперыі ў 1801—1856 гг., якія па сутнасці тэрытарыяльна і бюракратычна з'яўляліся пераемнікамі адзін аднаго. Цэнтрам генерал-губернатарстваў да 1837 г. быў горад Палтава, а з 1837 г. горад Харкаў. Маларасійскае ваеннае губернатарства (1801—1835)![]() ![]() Маларасійскае ваеннае губернатарства было створана паводле ўказу расійскага імператара (1801—1825) Аляксандра I ад 9 (21) верасня 1801 г.: паводле ўказу былая Маларасійская губерня падзялялася на «дзве маларасійскія» губерні, якія былі ўключаны тым жа ўказам ў склад Маларасійскага ваеннага губернатарства[1]. Указ ад 9 (21) верасня 1801 г. не канкрэтызаваў, на якія дзве губерні павінна была быць падзелена Маларасійская губерня, а таксама не вызначаў губернскія цэнтры гэтых «дзвюх маларасійскіх» губерняў[2]. Неўзабаве маларасійскім ваенным губернатарам з Маларасійскай губерні ў 1802 г. былі створаны Чарнігаўская губерня (з цэнтрам у Чарнігаве) і Палтаўская губерня (з цэнтрам у Палтаве). Пачаткова планавалася зрабіць горад Лубны цэнтрам адной з новых губерняў па прычыне яго цэнтральнага месцазнаходжання, але ў канечным выніку менавіта Палтава 8 сакавіка 1802 г. стала цэнтрам адной з новаўтвораных «маларасійскіх губерняў» — па «гістарычным» прычынам (пад Палтавай адбылася пераможная для рускай арміі бітва са шведамі ў 1709 г., сотая гадавіна якой набліжалася)[3][4]. І менавіта Палтава стала цэнтрам Маларасійскага ваеннага губернатарства і рэзідэцыяй маларасійскага ваеннага губернатара, што дало вялікі штуршок развіццю Палтавы як значнага эканамічнага і культурнага цэнтра, які пачаў развівацца паводле рэгулярнага плана з упарадкаванай забудовай. Увесь час свайго існавання Маларасійскае ваеннае губернатарства (1801—1835) складалася толькі з дзвюх губерняў — Палтаўскай губерні і Чарнігаўскай губерні. Маларасійскае ваеннае губернатарства з цэнтрам у Палтаве неафіцыйна (а часта і ў афіцыйных дакументах) называлася як «маларасійскія губерні», «Маларасійскі край» ці «Маларосія». Акрамя таго, пасля падзелу паводле ўказа ад 9 (21) верасня 1801 г. Маларасійскай губерні на дзве «дзве маларасійскія» губерні, Чарнігаўская і Палтаўская губерні пэўны час пісаліся ў афіцыйным справаводстве як «Маларасійска-Палтаўская губерня» (альбо «Маларасійская Палтаўская губерня») і Маларасійска-Чарнігаўская губерня» («Маларасійская Чарнігаўская губерня»), чым абазначаўся тапанімічны характар губерняў[5]. З-за таго, што функцыі ваеннага губернатара былі аналагічнымі функцыям генерал-губернатара (кіраванне некалькімі губернямі), то ў гістарыяграфіі Маларасійскае ваеннае губернатарства часта называецца як «Маларасійскае генерал-губернатарства»[6], хоць афіцыйна Маларасійскае ваеннае губернатарства так ніколі не менавалася за часы свайго існавання ў справаводстве Расійскай Імперыі. Па штатнаму раскладу ад 1802 і 1826 г., пры маларасійскім ваенным губернатары дзейнічалі чыноўнікі асаблівых даручэнняў і канцылярыя, якая складалася з 5 аддзелаў, у якіх разглядаліся адміністрацыйныя, паліцэйскія, судовыя грамадзянскія і крымінальныя справы, казацкія і фабрычна-земляробчыя[7]. У Расійскай Імперыі стратэгіяй утрымання заваяваных і далучаных тэрыторый былі асіміляцыя (русіфікацыя) карэннага насельніцтва і ўніфікацыя кіравання (распаўсюджанне агульнаімперскіх законаў і ўстаноў). Адсюль галоўнай задачай ваенных губернатараў (генерал-губернатараў) на заваяваных і далучаных ускраінах было спрыянне найскарэйшай падрыхтоўцы насельніцтва ўскраіны (праз паступовую ліквідацыю ранейшых юрыдычных норм, парадкаў і звычаяў) да ўспрыняцця агульных правіл кіравання — поўнай інкарпарацыі ў склад імперыі на аснове губернскай сістэмы кіравання (без прамежкавага — генерал-губернатарскага ўзроўню), ператварэння захопленых зямель у звычайныя расійскія губерні[8]. Стварэнне Маларасійскага ваеннага губернатарства было выклікана наяўнасцю у кантраляваных ваенным губернатарам дзвюх губернях (зямель былой Гетманшчыны) шматлікага былога казацкага саслоўя, а таксама спецыфічных адміністрацыйных інстытутаў, што ў першую чаргу вызначала і асаблівасці дзейнасці ваеннага губернатара: на тэрыторыі губерняў дзейнічалі Генеральны Маларасійскі суд (1797—1831) і земскія падкаморскія суды (1797—1834), чаго не было ў звычайных расійскіх губернях. Акрамя традыцыйных функцый (паўната выканаўчай улады ў падкантрольных губернях, судовыя функцыі, кантраляванне дзейнасці дзяржаўных устаноў і г.д.), маларасійскі ваенны губернатар у тым ліку ажыццяўляў арганізацыйна-вайсковыя мерапрыемствы па фарміраванні казачых нерэгулярных ваенных апалчэнняў у 1812 г. (у час франка-рускай вайны 1812 года) і 1831 г. (у часы Лістападаўскага паўстання), забяспечваў арганізацыю перасялення казакоў і сялян у Наварасійскі край, на Каўказ, на землі Чарнаморскага казацкага войска, Усевялікага Войска Данскога, у Крым; займаўся стварэннем умоў жыцця іншаземным каланістам, якія меліся і прыбывалі для асваення малазаселеных стэпавых тэрыторый і інш. За час існавання Малрасійскага ваеннага губернатарства былі канчаткова ліквідаваны рэшткі аўтаноміі Гетманшчыны ў адміністрацыйных, судова-прававых, сацыяльна-гаспадарчых адносінах. Адрозненні ў прававым стане мясцовага насельніцтва — шляхты, казацтва, купецтва і сялянства — былі канчаткова нівеліраваны і прыведзены ў адпаведнасць з агульнарасійскім узорам[9]. Чарнігаўскае, Палтаўскае і Харкаўскае генерал-губернатарства (1835—1856)![]() У 1835 г. загадам расійскага імператара было загадана рэарганізаваць Маларасійскае ваеннае губернатарства ў «Чарнігаўскае, Палтаўскае і Харкаўскае генерал-губернатарства»: у выніку ў 1836 г. у склад генерал-губернатарства ўвайшлі Чарнігаўская губерня, Палтаўская губерня і Харкаўская губерня — і генерал-губернатарства ўвесь час свайго існавання складалася толькі з гэтых трох губерняў. Пачаткова цэнтрам генерал-губернатарства быў горад Палтава, але з 1837 г. цэнтр генерал-губернатарства быў перанесены ў горад Харкаў, які стаў і рэзідэнцыяй генерал-губернатара. Па штатнаму раскладу ад 1836 г., пры генерал-губернатары дзейнічалі чыноўнікі асаблівых даручэнняў і канцылярыя, якая складалася з 5 аддзелаў, у якіх разглядаліся адміністрацыйныя, паліцэйскія, судовыя грамадзянскія і крымінальныя справы, казацкія і фабрычна-земляробчыя[10]. У 1840 г. у складзе канцылярыі быў створаны і тайны аддзел. Генерал-губернатар ажыццяўляў арганізацыйна-вайсковыя мерапрыемствы па фарміраванні казачых нерэгулярных ваенных апалчэнняў у 1855 г. (у час Крымскай вайны). Два апошнія генерал-губернатары паралельна займалі і пасаду папячыцеля Харкаўскай навучальнай акругі і мелі права кантролю за дзейнасцю Харкаўскага ўніверсітэта[11]. Пасада чарнігаўскага, палтаўскага і харкаўскага генерал-губернатара была скасавана паводле ўказа Сената ад 17 (29) лютага 1856 г.[12] Спіс ваенных губернатараў, генерал-губернатараўМаларасійскія ваенныя губернатары (1801—1835)
Чарнігаўскія, палтаўскія і харкаўскія генерал-губернатары (1835—1856)
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia