Дар’я Сяргееўна Навумава
Да́р'я Сярге́еўна Наву́мава (нар. 26 жніўня 1995, п. Патока, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласць, Беларусь) — беларуская цяжкаатлетка. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа. Сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2016 года. БіяграфіяДар’я Навумава нарадзілася 26 жніўня 1995 года ў пасёлку Патока Клічаўскага раёна ў шматдзетнай сям’і Сяргея і Ірыны Мацвееўны Навумавых. Вучылася ў Слабодскай базавай школе[1]. Да 10 класа школы Дар’я займалася штурханнем ядра і кіданнем дыска, затым перайшла ў цяжкую атлетыку, патлумачыўшы гэта тым, што з-за невысокага росту ёй цяжка было канкураваць на дарослым узроўні. Затым скончыла Бабруйскае вучылішча алімпійскага рэзерву. У наш час вучыцца на факультэце фізічнага выхавання ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова[2]. Дэбютавала на міжнароднай арэне ў 2012 годзе на чэмпіянаце Еўропы сярод юнакоў у катэгорыі да 69 кг. У далейшым выступала ў катэгорыі да 75 кг[3]. На чэмпіянаце Еўропы 2014 года спартсменка заняла 4-е месца, а на Чэмпіянаце свету 2015 года — 5-е месца. У 2016 годзе дэбютавала на летніх Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра, дзе ў вагавай катэгорыі да 75 кг, саступіўшы толькі Лім Джон Сім з КНДР, заваявала сярэбраны медаль, які стаў першым медалём Беларусі на гэтых гульнях. Усе шэсць спроб Дар’я Навумава сталі ўдалымі: у рыўку яна па чарзе ўзяла 107, 112 і 116 кілаграмаў, а ў штуршку — 136, 139 і 145, сумарны вынік Дар’і Навумавай склаў 261 кілаграм[4][5]. Жыве ў Бабруйску. Дасягненні
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia