Дацкая Вест-Індская кампанія
Дацкая Вест-Індская кампанія, або Дацкая Вест-Індская і Гвінейская кампанія (дацк.: Vestindisk kompagni, Det Vestindisk-Guineiske kompagni) — кампанія, якая займалася эксплуатацыяй і гандлем з дацкімі калоніямі ў Вест-Індыі. Існавала з 1625 па 1754 год. Кампанія фактычна заснавана ў 1625 годзе, калі галандзец Ян дэ Вілем атрымаў ад дацкага караля ў Капенгагене ліцэнзію на гандаль з Вест-Індыяй, Бразіліяй, Віргініяй і Гвінеяй[1]. 11 сакавіка 1671 года кампанія атрымала каралеўскі прывілей і стала звацца Дацкай Вест-Індскай кампаніяй (з 30 жніўня 1680 года — Дацкай Вест-Індскай і Гвінейскай кампаніяй). У сферу дзейнасці кампаніі ўваходзіла Дацкая Вест-Індыя — астравы Сент-Томас, Сент-Джон і Сент-Круа ў Карыбскім моры. Астравы пазней былі каланізаваны датчанамі, Сэнт-Томас у 1672 годзе, Сэнт-Джон у 1718 годзе, Сэнт-Круа ў 1733 годзе. Кампанія арганізавана як акцыянернае таварыства, штаб-кватэра знаходзілася ў Капенгагене. У XVII — пачатку XVIII ст. кампанія квітнела, вяла трохвугольны гандаль — пастаўляла рабоў з Афрыкі і атрымлівала меласу і ром у Вест-Індыі. Кампанія займалася усімі справамі дацкіх вест-індскіх калоній да 1754 года, калі ўрад выкупіў усе акцыі кампаніі і фармальна скасаваў яе, а астравы перайшлі пад нагляд Даходнай Палаты. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia