Калоніі Нідэрландаў![]() Калоніі Нідэрландаў (Галандыі) — сукупнасць заморскіх у адносінах да Нідэрландаў тэрыторый свету, якія знаходзіліся ў каланіяльнай залежнасці ад гэтай метраполіі і ўтваралі на чале з ёй у XVII — XX стст Нідэрландскую (Галандскую) каланіяльную імперыю (нідэрл.: het Nederlandse Rijk). ГісторыяНідэрландская імперыя ўтварылася ў выніку гандлёвых, каланіяльных, навукова-даследчых экспедыцый у першай палове XVII стагоддзя. Імперыя хутка пашыралася і ўжо да XVIII стагоддзя складалася з тэрыторыю Гвіяны, Інданезіі, факторый у Індыі, на Цэйлоне, Фармозе і інш. За сваю гісторыю Нідэрландская імперыя ўключала мноства тэрыторый у шматлікіх частках свету. Яна мела шмат супернікаў, галоўным з іх была Брытанская імперыя. ![]() Нідэрландская каланіяльная імперыя павялічвалася і памяншалася ў розныя перыяды гісторыі, страчваючы шматлікія свае ўладанні і набываючы іншыя. Так, у 60-70-х гадах XVII стагоддзя Галандыя была вымушана саступіць Англіі свае ўладанні ў Паўночнай Амерыцы (уключаючы сучасны Нью-Ёрк), а паводле Ам'енскаму міру 1802 з Вялікабрытаніяй Галандыя (Батаўская рэспубліка) адмовілася ў яе карысць ад Трынідада, Цэйлона і Капскай вобласці ў Паўднёвай Афрыцы. Канчатковая яе ліквідацыя адбылася пасля Другой сусветнай вайны з вызваленнем Інданезіі ў выніку вайны за незалежнасць. Цяпер у залежнасці ад Нідэрландаў знаходзіцца толькі некалькі заморскіх тэрыторый у Карыбскім басейне — Аруба, Кюрасаа і Сінт-Маартэн; з 10 кастрычніка 2010 астравы Банайрэ, Саба і Сінт-Эстаціўс у сувязі з распадам Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў увайшлі ў склад Нідэрландаў як асобныя абшчыны, але валюта і заканадаўства там засталіся ранейшыя. У ніжэйпрыведзеным спісе прадстаўлены ўсё тэрыторыі свету, якія калі-небудзь знаходзіліся ў каланіяльнай залежнасці ад Нідэрландаў. Уладанні ў Арктыцы
Калоніі ў АмерыцыПаўночная
Цэнтральная
Паўднёвая
Калоніі ў АфрыцыЗаходняя
Паўднёвая і Усходняя
Калоніі ў Азіі і АўстралііАравія і Сярэдні Усход
Паўднёвая Азія
Кітай і Далёкі Усход
Аўстралія
Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia