Дацкія пераклады Бібліі

Гісторыя перакладаў Бібліі на дацкую мову пачынаецца з Новага Запавету Крысціяна II 1524 года.

У 1535 годзе Ганс Таўсен надрукаваў Пяцікніжжа. У 1607 годзе Ханс Поўльсен Рэсен  (дацк.) пераклаў Біблію Лютэра. Паколькі дацкая мова, як і ўсе паўночнагерманскія, зазнала значны ўплыў нямецкай мовы, гэтыя пераклады можна назваць хутчэй нямецкімі, чым дацкімі. Сяляне не маглі іх прачытаць, і неўзабаве пасля выхаду гэтай Бібліі пачаўся перагляд перакладу.

Аднак з-за перыяду войнаў у Еўропе агульнапрызнанага перакладу не з'явілася да выхаду Новага Запавету 1819 года ў часы кіравання Фрэдэрыка VI. У 1871, пры Крысціяне IX, выйшаў Стары Запавет у рэдакцыі Дацкага Біблейскага таварыства.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya