Двухвокая п’яўка

Двухвокая п’яўка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Helobdella stagnalis (Linnaeus, 1758)


Сістэматыка
на Віківідах

Пошук выяў
на Вікісховішчы
ITIS  69398
NCBI  34588
EOL  620435

Двухвокая п’яўка, ці Пласцінканосная п’яўка (Helobdella stagnalis) — від п’явак сямейства плоскія п’яўкі (Glossiphoniidae).

Апісанне

Даўжыня цела 8-12 мм, шырыня 2-4 мм. Цела кароткае, шырокае, пляскатае ў спінна-брушным кірунку. Цела шаравата-белага, крэмавага колеру, з вялікім лікам бурых кропак на спінным баку. Адметнай прыкметай віду з’яўляецца лінзападобная пласцінка жоўтага альбо карычневага колеру на спіне паміж 12-м і 13-м кольцамі. Таксама ў гэтай п’яўкі ўсяго адна пара вачэй, прычым даволі буйных.

Арэал

Адзін з самых распаўсюджаных відаў п’явак. Засяляе паўночную палову Еўразіі, поўнач Афрыкі, жыве таксама ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, дзе жыве не менш за 20 відаў з гэтага ж роду.

Біялогія

Жыве ў стаячых і ў цякучых вадаёмах — на раслінах і камянях, да якіх яны прымацоўваюцца пры дапамозе сваіх прысосак. Аддае перавагу невялікім стаячым зарослым вадаёмам. З’яўляцца a-мезасапробам, зарэгістравана пры кіслотнасці 6,0. Харчуецца дробнымі бесхрыбтовымі — чарвякамі, лічынкамі насякомых, малюскамі.

Крыніцы

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya