П’яўкі
П’яўкі (Hirudinea) — падклас беспазваночных жывёл тыпу кольчатых чарвей. АпісаннеДаўжыня ад 0,2 да 30 см. Цела плоскае, радзей цыліндрычнае, з 33 сегментаў. Афарбоўка чорная, карычневая, зеленаватая і інш. Вачэй 1-5 пар. 2 прысоскі. На пярэднім аддзеле кішэчніка некаторыя віды маюць сківіцы або хабаток. ПашырэннеПадзяляецца на 3 атрады, 5 сямействаў, каля 400 відаў. Пашыраны па ўсім свеце. Жывуць у прэсных водах (у т.л. многія віды ў забруджаных вадаёмах), некаторыя — у морах, на сушы (у вільготнай глебе). На Беларусі больш за 10 відаў глотачных п’явак, плоскіх п’явак, рыбіных п’явак і інш. Асаблівасці біялогііПоласць цела накшталт сістэмы лакун. Мускулатура развіта. Ёсць нервовая і крывяносная сістэмы. Дыхаюць пераважна скурай, іншыя маюць дыхальныя пузыркі або жаберныя вырасты. Драпежнікі (кормяцца дробнымі беспазваночнымі) і паразіты (кормяцца крывёю рыб, вадаплаўных птушак, млекакормячых). Слінныя залозы паразітычных п’явак выдзяляюць гірудзін, які перашкаджае згусанню крыві. Гермафрадыты. Размнажэнне полавае, апладненне ўнутранае. Развіццё без ператварэння. Яйцы адкладваюць у коканы на дно, водныя расліны, камяні, у вільготную глебу на берагах вадаёмаў і інш. П’яўкі могуць быць прамежкавымі, рэзервуарнымі і канчатковымі гаспадарамі розных паразітаў. Корм для некаторых рыб, хахулі. ВыкарыстаннеП'яўка медыцынская выкарыстоўваецца для кровапускання (гірудатэрапіі) пры тромбафлебітах і гіпертанічнай хваробе. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia