Двухмоўны слоўнік

Двухмоўны слоўнікперакладны слоўнік, тып лінгвістычнага даведніка, у якім змест слоў адной мовы перадаецца сродкамі іншай мовы.

Часцей за ўсё гэта робіцца шляхам перакладу, напрыклад, «Практычны расійска-беларускі слоўнік» М. Я. Байкова і М. І. Гарэцкага (1924). Больш глыбокая і навуковая семантызацыя зместу рэестравых слоў ажыццяўляецца ў тых двухмоўных слоўніках, якія змяшчаюць да слоў адной мовы разгорнутыя дэфініцыі на іншай, напрыклад, у «Кароткім эканамічным слоўніку» (1993).

Існуюць і больш апасродкаваныя спосабы семантызацыі, напрыклад, у двухмоўных слоўніках ідэаграфічнага тыпу. У «Тэматычным руска-беларускім слоўніку мовы навуковых справаздач» (1993) словы не толькі перакладаюцца, але і ілюструюцца эквівалентнымі па зместу тэкставымі фрагментамі на рускай і беларускай мовах, дзе гэтыя словы ўжываюцца.

Існуюць двухмоўныя слоўнікі, у якіх сумяшчаюцца ўсе магчымыя спосабы семантызацыі рэестравых слоў. Прыклад: «Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік» В. Ластоўскага (1990).

Класіфікацыя двухмоўных слоўнікаў

Паводле характару рэестравых адзінак адрозніваюць двухмоўныя слоўнікі агульныя («Руска-беларускі слоўнік», т. 1—3, 6-е выд., 1995; «Беларуска-рускі слоўнік», т. 1—2, 2-е выд., 1988—1989) і спецыяльныя або тэрміналагічныя («Руска-беларускі слоўнік матэматычных, фізічных і тэхнічных тэрмінаў» М. М. Касцюковіча, У. В. Люшціка, В. К. Шчэрбіна, 1995).

Паводле прызначэння вылучаюць агульныя і школьныя двухмоўныя слоўнікі (напрыклад, «Руска-беларускі слоўнік», 6-е выд., 1993, і «Беларуска-рускі слоўнік», 3-е выд., 1991, С. М. Грабчыкаў; «Руска-беларускі слоўнік: Для пачатковых класаў» А. К. Кобызевай, Г. П. Хаткевіч і М. Я. Шчарбун, 1985).

Паводле характару інфармацыі аб рэестравых словах адрозніваюць агульныя і аспектныя, сярод апошніх двухмоўныя слоўнікі моўных цяжкасцей, паралексічныя слоўнікі.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya