Джаковіца (аэрапорт)
Аэрапорт Джаковіца — аэрапорт недалёка ад горада Джаковіца ў заходняй частцы Косава. Мяркуецца, што аэрапорт можа стаць грамадзянскім і будзе выкарыстоўвацца для недарагіх камерцыйных авіякампаній і грузавых рэйсаў[1][2]. МесцазнаходжаннеАэрапорт Джаковіца знаходзіцца непасрэдна каля горада Джаковіца, што ў чатырох кіламетрах на поўдзень ад возера Радоніч. ГісторыяАэрапорт быў пабудаваны для KFOR пасля косаўскай вайны 1999 года побач з існуючым аэрадромам, які выкарыстоўваўся для сельскагаспадарчых патрэб. Сучасны аэрапорт выкарыстоўваўся ў асноўным для ваенных і гуманітарных рэйсаў. Знаходзіўся ў італьянскай зоне адказнасці. Самым вялікім самалётам, які прызямляўся ў аэрапорце, быў Боінг 737. 18 снежня 2013 года аэрапорт быў перададзены ўраду Рэспублікі Косава ад ВПС Італіі. У перыяд італьянскай эксплуатацыі праз аэрапорт Джаковіца прайшло звыш 27000 самалётаў, 220000 пасажыраў і больш за 40000 тон грузаў[3]. Мясцовы і нацыянальны ўрады плануюць стварыць з аэрапорта Джаковіца грамадзянскі і камерцыйны аэрапорт[4]. Па стане на 2020 год, аэрапорт зачынены ўладамі Косава[5]. Ён мог бы стаць канкурэнтам моцна загружанага аэрапорт Прышціны. Акрамя таго, аэрапорт Джаковіца будзе мець перавагу, паколькі туманы ў зімовы перыяд там бываюць не так часта, як у аэрапорце Прышціны[6]. Праект рэканструкцыі аэрапорта прадугледжвае падаўжэнне узлётна-пасадачнай паласы да 2400 м з цяперашніх 1800 м і яе пашырэнне з 30 да 45 м. Такім чынам будуць выкананы стандарты ІКАО. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia