Джаміль Мукулу
Джаміль Мукулу (народжаны як Дэвід Стывен; нар. 17 красавіка 1964) — заснавальнік угандыйскай групоўкі «Альянс дэмакратычных сіл». У 2015 годзе быў арыштаван па абвінавачваннях у ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці[1]. БіяграфіяНарадзіўся ва ўгандыйскай вёсцы Нтоке ў акрузе Каюнга, у хрысціянскай сям’і Лутакомэ Сервады і Айшы Накіемба. Атрымаў ступень у галіне кіравання бізнесам у Найробі, Кенія[1]. Незаўбаве прыняў іслам, змяніўшы імя з Дэвід Стывен на Джаміль Мукулу. Далей вучыўся ў Саудаўскай Аравіі, дзе ён пазнаёміўся з фундаменталісцкімі ісламскімі ідэалогіямі, такімі як салафізм[2]. Уліўся ў шэрагі рэлігійных баевікоў, падтрымаўшы стварэнне ісламскай дзяржавы ва Угандзе. У 1991 годзе ў складзе групы радыкалаў удзельнічаў у нападзе на штаб-кватэру UMSC у Старой Кампале. За датычнасць да атакі трапіў у турму, але ў 1995 годзе вызвалены[1]. На волі далучыўся да «Нацыянальнай арміі вызвалення Уганды». Потым стварыў сваю ўласную фракцыю «Альянс дэмакратычных сіл»[1]. Згодна з даследаваннем ААН, апублікаваным у 2002 годзе, у перыяд з 1996 па 2001 гады сілы Мукулу здзейснілі шматлікія падрывы, масавыя забойствы, выкарыстоўвалі дзяцей-салдат[1]. У 2015 годзе лідар групоўкі быў арыштаваны паліцыяй у Танзаніі і рэпатрыяваны ва Уганду, дзе яго абвінавацілі ў забойстве, ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці[1]. «Альянс дэмакратычных сіл» у гэты час узначаліў Муса Балуку[2]. Адначасна ў ДР Конга Мукулу завочна вынесены смяротны прысуд, але ўгадыйскія ўлады адмовілася перадаць баевіка кангалезцам[3]. Заўвагі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia