Джафар Панахі
Джафар Панахі (перс.: جعفر پناهی; нар. 11 ліпеня 1960[1][2][…], Міянэ[d], Усходні Азербайджан) — іранскі кінарэжысёр і сцэнарыст. Яго фільмы неаднаразова забаранялі ў Іране, а самога яго ў 2010 годзе арыштавалі і асудзілі да турэмнага зняволення. Яму таксама на 20 гадоў забаранілі здымаць кіно, выязджаць з краіны і даваць інтэрв’ю. Тым не менш, ён працягваў працаваць у падпольных умовах. Адзін з сваіх самых знакамітых фільмаў, «Таксі», ён, каб абысці забарону на здымкі камерай, зняў на відэарэгістратар аўтамабіля. Фільм «Чыстая выпадковасць» Панахі прэзентаваў асабіста на Канскім кінафестывалі 2025, упершыню з 2010 года. Прэміі і ўзнагародыЯго дэбютны поўнаметражны фільм «Белы шар» (1995) атрымаў «Залатую камеру» на Канскім фестывалі. У 1997 годзе фільм «Люстэрка» адзначаны прызам «Залаты леапард» у Лакарна. У 2000 годзе стужка «Кола» заваявала «Залатога льва» на Венецыянскім фестывалі. Фільм «Таксі» ў 2015 годзе атрымаў «Залатога мядзведзя» Берлінале. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia