Джозеф Мускат
Джозеф Мускат (мальт.: Joseph Muscat, 22 студзеня 1974, П’ета, Мальта) — мальтыйскі палітык і дзяржаўны дзеяч. БіяграфіяДжозеф Мускат нарадзіўся ў прыгарадзе сталіцы Мальты Валеты П’еце 22 студзеня 1974 года. У 1996 годзе ён скончыў Мальтыйскі ўніверсітэт па спецыяльнасці паліталогія. Спецыяльнасць менеджмент вывучаў у Брыстальскім універсітэце. Мускат працаваў журналістам на радыёстанцыі Лейбарысцкай партыі. У канцы XX стагоддзя Джозеф Мускат узначаліў маладзёжную арганізацыю Лейбарысцкай партыі. З 2001 па 2004 год ён рэдагаваў партыйны друк у інтэрнэце. Стаў дэпутатам парламента. Пасля паражэння лейбарыстаў на парламенцкіх выбарах 2008 года лідар партыі Альфрэд Сант сышоў у адстаўку. Мускат узначаліў Лейбарысцкую партыю, перамогшы дарэчы цяперашняга прэзідэнта Мальты Джорджа Абелу. Ён таксама з 2008 года стаў лідарам апазіцыі ў парламенце краіны. Урад Лоўрэнса Гонці пацярпеў паражэнне пры галасаванні па бюджэце 2013 года[5][6], што аналагічна вотуму недаверу ўраду. Гонці абвясціў пра роспуск Палаты прадстаўнікоў Парламента 7 студзеня і прызначэнне выбараў на 9 сакавіка[7]. Перамогу на гэтых выбарах атрымала Лейбарысцкая партыя Мальты, набраўшы каля 55 % галасоў выбаршчыкаў[8]. Пасля гэтага 11 сакавіка 2013 года Джозеф Мускат быў прызначаны прэм’ер-міністрам краіны[9]. Праз 15 гадоў лейбарысты вярнуліся да ўлады ў парламенце краіны. Сям’яДжозеф Мускат жанаты і мае дзвюх дочак-блізнятак. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia