Лейбарысцкая партыя (Мальта)
Лейбарысцкая партыя (мальт.: Partit Laburista) — адна з дзвюх асноўных палітычных партый Мальты[3]. Паводле палітычнага спектру мае левы ўхіл[4]. Партыя была заснавана ў 1920 годзе як палата працы невялікай групай прафсаюзаў. Яе вядомы член Пол Бафа займаў пасаду першага прэм’ер-міністра ад партыі паміж 1947 і 1950 гадамі. Ідэалагічна партыя арыентавалася на дэмакратычны сацыялізм і іншыя кірункі лявіцы да пачатку 1990-х гадоў, пасля чаго перайшла на рэйкі сучасанай заходняй сацыял-дэмакратыі[5][6]. Падчас кіравання Джозефа Муската партыя перайшла да больш цэнтралісцкай пазіцыі[7], прымаючы палітыку трэцяга шляху[8][9][10]. Раней партыі лічылася прыхільніцай еўраскептыцызму, але сёння, паводле свайго ж сцверджання, займае праеўрапейскую пазіцыю і ёсць сябрам партыі еўрапейскіх сацыялістаў[11][12]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia