Джозеф Файнс
Джозеф Альберык Туіслтан-Уайкем-Файнс (англ.: Joseph Alberic Twisleton-Wykeham-Fiennes; нар. 27 мая 1970, Солсберы) — брытанскі акцёр, найбольш вядомы дзякуючы ролям Уільяма Шэкспіра ў фільме «Закаханы Шэкспір». БіяграфіяФайнс нарадзіўся ў Солсберы, Уілтшыр, Англія. Ён — сын пісьменніцы Джэніфер Лэш і фатографа Марка Файнса. Самы малодшы з шасцярых дзяцей, ён быў выхаваны ў Заходнім Корку, Ірландыя. Яго браты — акцёр Рэйф Файнс, кампазітар Магнус Файнс і абаронца прыроды Джэйкаб Файнс. Яго сёстры Сафі Файнс і Марта Файнс — рэжысёры. Яго прыёмны брат Майкл Эмеры — археолаг. Ён даводзіцца траюрадным стрыечным братам сэру Ранульфу Файнсу. Файнс вучыўся ў Ірландыі, затым у Ліхерст Свон Скул, прыватнай школе Солсберы, пасля яго навучанне працягнулася ў школе з гуманітарным ухілам. Потым ён на працягу года вучыўся ў мастацкай школе ў Сафалку, пасля чаго Файнс паступіў у Гілдхалскую школу музыкі і тэатра, якую скончыў у 1993 годзе. Выбраная фільмаграфія
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia