Джон Крыстафер Уэлс
Джон Крыстафер Уэлс (англ.: John Christofer Wells. John C. Wells; 11 сакавіка 1939, Бутл, Ланкашыр, Англія) — брытанскі лігвіст, фанетыст, выкладчык эсперанта. Ганаровы доктар Універсітэтскага каледжа Лондана. БіяграфіяЯго маці была англічанкай, а бацька паходзіў з Паўднёвай Афрыкі. У Джона Уэлса было двое малодшых братоў. Ва ўзросце 16 гадоў Уэлс вывучыў эсперанта. Паступіў у Трыніці-каледж Кембрыджскага ўніверсітэта, у 1960 годзе атрымаў там ступень бакалаўра, а ў 1964 — магістра. Таксама вучыўся ва Ўніверсітэтскім каледжы Лондана, дзе ў 1962 годзе атрымаў ступень магістра, а ў 1971 — доктарскую ступень[4]. Яго найбольш вядомыя публікацыі Accents of English, The Sounds of the IPA, Lingvistikaj Aspektoj de Esperanto, і слоўнік вымаўленняў Longman Pronunciation Dictionary. Ён з'яўляецца аўтарам англійска-эсперантскага слоўніка і вынаходнікам фанетычнага алфавіта ASCII X-SAMPA. Прэзідэнт Сусветнай эсперанта-асацыяцыі (1985—1995), Міжнароднай фанетычнай асацыяцыі (2003—2007). Да 2006 года працаваў ва Ўніверсітэтскім каледжы Лондана. Зноскі
Спасылкі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia