Сусветная эсперанта-асацыяцыя![]() ![]() Сусве́тная эспера́нта-асацыя́цыя(Universala Esperanto-Asocio, UEA) — самая вялікая міжнародная недзяржаўная арганізацыя эсперантыстаў, створаная на прынцыпах нейтралізма. Цяперашнім прэзідэнтам з'яўляецца канадскі прафесар Марк Фетэс. У 2008 годзе ў UEA састаялі жыхары 121 краіны. Мае афіцыяльныя зносіны з ААН і ЮНЕСКА. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Ротэрдаме (Нідэрланды). Таксама арганізацыя мае офіс у будынку ААН у Нью-Ёрку. Структура і арганізацыя філіялаў
Вышэйшы орган UEA — камітэт, у які ўдзельнікі komitatanoj абіраюцца трымя рознымі спосабамі:
Камітэт (komitato) абірае праўленне - Estraro. Estraro прызначае генральнага дырэктара, а зрэдку і наместніка дырэктара. Генеральны дырэктар і яго адміністрацыя знаходзяцца ў галоўным офісе UEA, Oficejo de UEA у Ротэрдаме. Асобны ўдзельнік можа стаць delegito — дэлегатам. Гэта значыць, што ён можа працаваць мясцовай кантактнай асобай для эсперанта і членаў UEA у пэўным горадзе. Глава дэлегацыі - ĉefdelegito - таксама прызначаецца галоўным офісам UEA, але з мэтай сабіраць членскую плату ў дадзенай краіне. Мэты і задачыUEA працуе не толькі для распаўсюджання эсперанта, але і для развіцця дыскусіі аб сусветнай моўнай праблеме, а таксама заклікае звярнуць увагу на неабоходнасць роўнасці моў. Яе Статут утрымлівае наступныя чатыры мэты:
Асаблівым клопатам UEA з'яўляецца развіццё эсперанта ў краінах і рэгіёнах света, дзе яшчэ адсутнічае самастойны эсперанта-рух, усталяванне кантактаў актыўных эсперантыстаў з гэтых краін з сусветным эсперанта-рухам. Акрамя таго, UEA ужо доўгі час прадстаўляе эсперанта-рух у такіх міжнародных арганізацыях як ААН, ЮНЭСКА, Савет Еўропы і інш. UEA з'яўляецца буйным выдавецтвам, асноўным распаўсюджвальнікам эсперанта-кніг па пошце, сакратарыятам і інфармацыйным цэнтрам, які пастаянна дзейнічае. UEA валодае буйной бібліятэкай, а сетка яе актывістаў з'яўляецца самай вялікай і інтэрнацыянальнай ва ўсім эсперанта-руху. UEA штогод праводзіць Сусветны кангрэс эсперантыстаў (эспер.: Universala Kongreso). Маладзёжны сектарСусветная маладзёжная арганізацыя эсперантыстаў (TEJO) з’яўляецца часткай UEA. Падобна да Сусветнага кангрэса TEJO арганізуе Міжнародны маладзёжны кангрэс эсперанта (Internacia Junulara Kongreo) у розных месцах. IJK працягваецца тыдзень, у гэты час адбываюцца канцэрты, прадстаўленні, экскурсіі. Сотні маладых людзей наведваюць дадзеныя мерапрыемствы. Маладзёжны сектар таксама мае камітэт, як міжнародны, так і асобныя філіялы ў іншых краінах, таксама як і сама UEA. Валанцёры маладзёжнай арганізацыі працуюць у галоўным офісе ў Ротэрдаме. Гл. таксамаСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia