Джорджа Стрэлер
Джорджа Стрэлер (італ.: Giorgio Strehler, 14 жніўня 1921, Баркола, пад Трыестам - 25 снежня 1997, Лугана) — італьянскі тэатральны рэжысёр, найбуйнейшая постаць нацыянальнага і еўрапейскага тэатра другой паловы ХХ ст. БіяграфіяБацька — аўстрыец, маці — віяланчэлістка, славенка, перасялілася ў Францыю. У сям’і размаўлялі па-італьянску. У трохгадовым узросце страціў бацьку, якога яму замяніў дзед, музыкант і музычны антрэпрэнёр. У сямігадовым узросце страціў і дзеда. Выхоўваўся маці і бабуляй у Мілане. Падчас Другой сусветнай вайны жыў у Швейцарыі, паставіў у Жэневе «Забойства ў саборы» Т. С. Эліята, «Калігула» Камю, «Наш гарадок» Уайлдара. У 1947 годзе разам з Паала Грасі заснаваў «Пікала-тэатр» ў Мілане, які адкрыўся пастаноўкай драмы М.Горкага «На дне». Праз некалькі дзён заснавальнікі прадставілі камедыю Гальдоні «Слуга двух гаспадароў». У тым жа годзе Стрэлер паставіў у тэатры «Ла Скала» оперу Вердзі «Травіята». Памёр ад інфаркту. Пахаваны ў Мілане пры вялізнай колькасці народа. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia