Джыбуційска-эрытрэйскі памежны канфлікт

Джыбуційска-эрытрэйскі памежны канфлікт
Раён баявых дзеянняў на карце.
Раён баявых дзеянняў на карце.
Дата 10—13 чэрвеня 2008
Месца раён мыса Думейра
Вынік нявызначана
Праціўнікі
 Эрытрэя  Джыбуці
пры падтрымцы:
Францыя
Камандуючыя
Ісаяс Афеворкі Ісмаіл Амар Геле
Страты
100 загінулых 44 загінулых

Джыбуційска-эрытрэйскі памежны канфлікт — памежны канфлікт паміж Джыбуці і Эрытрэяй у чэрвені 2008 года[1][2].

Перадгісторыя

У 1900 годзе Каралеўства Італія (тагачасная метраполія Эрытрэі) і Францыя (метраполія Джыбуці) падпісалі пагадненні, якое вызначала мяжу ад мыса Думейра (Рас-Думейра) на Чырвоным моры на 1,5 км уздоўж водападзелу паўвострава. Таксама было пазначана, што Іль-Думейра (востраў Думейра) і прылеглыя да яго меншыя астраўкі будуць нічыйнмі і застануцца дэмілітарызаванымі[3]. Паўночныя схілы пагорка Рас-Думейра былі італьянскімі, а паўднёвыя схілы французскімі[4][5].

У красавіку 1996 года ўрад Джыбуці абвінаваціў эрытрэйскія сілы ў пранікненні ўглыб сваёй тэрыторыі на 7 км у раёне Рас-Думейра. Аднак узброеных сутыкненняў не адбылося[6].

У студзені 2008 года Эрытрэя папрасіла перасекчы мяжу, каб атрымаць пясок для будаўніцтва дарогі. Аднак, недачакаўшыся афіцыйнага дазволу суседзяў, замест гэтага заняла вяршыню пагорка[7]. 16 красавіка Джыбуці паведаміла, што эрытрэйскія вайскоўцы стварылі ўмацаванні і выкапалі траншэі каля Рас-Думейра[1]. Джыбуці накіравала ліст да ААН, заявіўшы, што ўлады суседняй дзяржавы апублікавалі новыя карты, дзе Рас-Думейра пазначана як тэрыторыя Эрытрэі. Афіцыйная Асмэра адмаўляла, што мае якія-небудзь праблемы з Джыбуці[8].

Ход падзей

10 чэрвеня 2008 года, паводле версіі ўладаў Джыбуці, некалькі эрытрэйскіх вайскоўцаў беглі на тэрыторыю суседняй краіны. Эрытрэйскі бок запатрабаваў вярнуць дэзерціраў, абстраляўшы джыбуційскіх памежнікаў[2]. Міністэрства замежных спраў Эрытрэі заявіла, што афіцыйная Асмэра не будзе «ўцягвацца ў сваркі і акты варожасці» і сцвярджала, што Джыбуці спрабуе стварыць «прыдуманую варожасць»[9].

Міністэрства замежных справаў Францыі заявіла, што моцна занепакоена памежнымі баямі[2]. Пры гэтым яна аказала матэрыяльна-тэхнічную, медыцынскую і разведвальную падтрымку джыбуційскім войскам, але ў прамых баявых дзеяннях не ўдзельнічала[10].

Ліга арабскіх дзяржаў правяла надзвычайнае пасяджэнне і заклікала эрытрэйскую армію пакінуць занятыя тэрыторыі[11]. Дзяржаўны дэпартамент ЗША вызначыў дзеянні афіцыйнай Асмэры як агрэсію[12]. Савет міру і бяспекі Афрыканскага саюза заклікаў абедзве дзяржавы праявіць максімальную стрыманасць і вырашыць спрэчку шляхам дыялогу[13].

Сутычкі працягваліся да 13 чэрвеня[1]. Падчас баёў загінулі 44 джыбуційскія салдаты і 55 былі параненыя. Паводле ацэнак Джыбуці, 100 эрытрэйскіх салдат былі забітыя, 100 узяты ў палон і 21 дэзерціраваў[14].

Наступствы

14 студзеня 2009 года Савет Бяспекі ААН прыняў рэзалюцыю 1862, заклікаючы да дыялогу. Савет вітаў выхад Джыбуці на пазіцыі да 10 чэрвеня 2008 года і запатрабаваў ад Эрытрэі зрабіць аналагічны выхад на працягу пяці тыдняў пасля прыняцця рэзалюцыі[15].

23 снежня 2009 года Савет Бяспекі ААН увёў санкцыі супраць Эрытрэі за аказанне падтрымкі ўзброеным групам, якія падрываюць мір і прымірэнне ў Самалі, а таксама за тое, што яна не вывела свае сілы пасля сутыкненняў з Джыбуці ў чэрвені 2008 года. Санкцыі прадугледжвалі ўвядзенне эмбарга на пастаўкі зброі, абмежаванні на паездкі і замарожванне актываў яе палітычных і ваенных лідараў[16].

У пачатку чэрвеня 2010 года Джыбуці і Эрытрэя пагадзіліся на пасярэдніцтва Катара. Гэты крок быў высока ацэнены Афрыканскім саюзам[17]. У сакавіку 2016 года 4 джыбуційскія ваеннапалонныя, захопленыя падчас памежнай вайны, былі вызваленыя Эрытрэяй праз восем гадоў пасля канфлікту[18].

Пасля дыпламатычнага крызісу 2017 года Катар вывеў свае міратворчыя сілы са спрэчнай тэрыторыі. Неўзабаве пасля гэтага Джыбуці абвінаваціла Эрытрэю ў паўторнай акупацыі мацерыковага ўзгорка і вострава Думейра[19].

У верасні 2018 года было абвешчана, што Джыбуці і Эрытрэя пагадзіліся нармалізаваць адносіны[20].

Гл. таксама

Крыніцы

  1. а б в "Djibouti-Eritrea border skirmishes subside as toll hits nine". Agence France-Presse. June 13, 2008. Архівавана з арыгінала 2008-06-15. Праверана June 15, 2008.
  2. а б в "US condemns Eritrea 'aggression'". BBC News. чэрвеня 12, 2008. Архівавана з арыгінала Люты 10, 2012. Праверана чэрвеня 15, 2008.
  3. International Boundary Studies for most of the world(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы September 24, 2008. Праверана November 15, 2008.
  4. Djibouti-Eritrea boundary row re-emerges (28 красавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы May 31, 2008. Праверана August 15, 2009.
  5. The Eritrea-Djibouti border dispute(недаступная спасылка). Institute for Security Studies (15 верасня 2008). Праверана August 15, 2009.
  6. "Horn of Africa neighbours clash". Al Jazeera English. June 10, 2008. Архівавана з арыгінала 2008-06-11. Праверана June 15, 2008.
  7. "Face to face conflict that threatens the sea lanes". The Scotsman. 1 чэрвеня 2008. Архівавана з арыгінала 5 чэрвеня 2011. Праверана 29 кастрычніка 2016.
  8. "Eritrea denies Djibouti war claim". BBC News. 8 Травень 2008. Архівавана з арыгінала 29 кастрычніка 2016. Праверана 29 кастрычніка 2016.
  9. "Two dead in Djibouti, Eritrea border clash". Reuters. чэрвеня 12, 2008. Архівавана з арыгінала кастрычніка 12, 2008. Праверана чэрвеня 15, 2008.
  10. Africa | France backing Djibouti in 'war'. BBC News (13 чэрвеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 29 October 2016. Праверана 29 October 2016.
  11. UN urges restraint in Eritrea-Djibouti clashes(недаступная спасылка). Middle East Online (13 чэрвеня 2008). Архівавана з першакрыніцы May 28, 2009. Праверана October 28, 2009.
  12. "Eritrea–Djibouti Border" (Press release). United States Department of State. чэрвеня 11, 2008. Праверана чэрвеня 15, 2008.
  13. "AU urges Djibouti, Eritrea to resolve border dispute through dialogue". Afriquenligne. June 13, 2008. Архівавана з арыгінала July 23, 2012. Праверана June 15, 2008.
  14. "Djibouti president accuses Eritrea over border fight". Reuters. June 14, 2008. Архівавана з арыгінала January 4, 2013. Праверана 29 October 2016.
  15. Security Council Urges Djibouti, Eritrea To Resolve Border Dispute Peacefully Архівавана 15 жніўня 2013 года., UN, 14 January 2009.
  16. Security Council Imposes Sanctions on Eritrea over Its Role in Somalia, Refusal to Withdraw Troops Following Conflict with Djibouti. Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2017. Праверана 13 верасня 2017.
  17. "Djibouti and Eritrea agree to boundary mediation with Qatar". IBRU: Centre for Borders Research. 2010-06-10. Праверана 2019-12-14.
  18. Gebre. African Union Welcomes Eritrea's Release of Djiboutian Prisoners. Bloomberg.com (21 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы December 11, 2016. Праверана March 6, 2017.
  19. "Djibouti, Eritrea in territorial dispute after Qatar peacekeepers leave". Reuters. чэрвеня 16, 2017. Архівавана з арыгінала Лістапад 5, 2017. Праверана снежня 16, 2017.
  20. Djibouti, Eritrea agree to normalize ties strained since 2008. reuters.com (6 верасня 2018). Архівавана з першакрыніцы September 6, 2018.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya